Наваполацкі «ЛЛК-НАФТАН» прапрацоўвае стратэгію прасоўвання прадукцыі ў краіны закаўказскага рэгіёну
Наваполацкае СТАА «ЛЛК-Нафтан» прыступіла да актыўнага асваення новага для сябе рынку Азербайджана і разлічвае такім чынам стварыць своеасаблівы плацдарм для прасоўвання ўласнай прадукцыі ў іншыя краіны закаўказскага рэгіёна.
Айчынны вытворца пастаянна працуе над пашырэннем геаграфіі продажаў, і за кошт высокай якасці прадукцыі яму ўдаецца замацоўвацца на новых рынках. Нядаўна «ЛЛК-Нафтан» адправіла першую партыю прысадак да маслаў на доследна-механічны завод Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана. Гэта стала пачатковым этапам рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж вытворцамі, падпісанага ў сярэдзіне красавіка ў ходзе візіту дэлегацыі «ЛЛК-Нафтан» у Баку. Паездку ў Закаўказзе неабходна разглядаць у кантэксце ўсталяванага цеснага шматбаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі як адзін з прыкладаў рэалізацыі пагадненняў, дасягнутых на сустрэчы лідараў дзвюх дзяржаў у лістападзе 2015 года ў Мінску, адзначыў генеральны дырэктар прадпрыемства Міхаіл Бабушкін. А перспектывы такога партнёрства для навапалачан відавочныя.
яго патрэбнасці ў прысадках будуць пастаянна расці, а значыць, і для нас заказы будуць павялічвацца, – растлумачыў кіраўнік кампаніі.
Акрамя кааперацыі ў вытворчай сферы, падчас красавіцкай паездкі былі дасягнуты дамоўленасці па развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Наваполацкія бізнесмены не сталі абмяжоўваць цікавасць чыста вытворчымі пытаннямі і скарысталіся прадастаўленай магчымасцю наведаць Нацыянальную акадэмію навук Азербайджана і Інстытут хіміі прысадак, які ўваходзіць у яе структуру. Дарэчы, гэты інстытут быў піянерам сярод навукова-даследчых устаноў на тэрыторыі былога Савецкага Саюза ў распрацоўцы прысадак да змазачных матэрыялаў. Там назапашаны велізарны вопыт і сфарміраваны сур'ёзны навуковы багаж па дадзенай тэматыцы, які цяпер даступны і для беларускага вытворцы. Дасягнуты дамоўленасці па магчымасці абмену навукова-тэхнічнымі распрацоўкамі і наступнай іх апрабацыяй у Наваполацку для вызначэння перспектыўных напрамкаў выкарыстання новацый у рэцэптурах «ЛЛК-Нафтан».
Азербайджан стаў дваццатай краінай, дзе прадстаўлена прадукцыя наваполацкай кампаніі. Сёння ўдзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці «ЛЛК-Нафтан» перавышае 95%, пры гэтым звыш 50% займаюць пастаўкі ў далёкае замежжа. Як адзначыў Міхаіл Бабушкін, у бягучым годзе перад прадпрыемствам стаяць сур'ёзныя задачы ў частцы вытворчых паказчыкаў, і калектыў іх годна выконвае. Так, па выніках першага квартала выпуск прамысловай прадукцыі павялічыўся на 28%, аб'ём чыстага прыбытку вырас амаль на 60%. Тэмп росту сярэдняга заробку на прадпрыемстве перавысіў 117%, пры гэтым прадукцыйнасць працы павялічылася на 25%.