Наваполацкі «Нафтан» перамог бельгійскі «Гент» у першым матчы 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы

20:01:57 16/7 РКО, РО, САВІ / 129 16 ліпеня, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Наваполацкі "Нафтан" з перамогі стартаваў у 2-м раундзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Уладальнік Кубка Беларусі выйграў у Віцебску ў бельгійскага "Гента" - 2:1. Абодва мячы ў навапалачан на рахунку паўабаронцы Аляксандра Дзегцярова (21, 66). У гасцей вызначыўся сербскі футбаліст Мілаш Марыч (90). "Нафтан" выступаў у наступным складзе: Курскіс; Гарбачоў, Паліцевіч, Рудзік, Яцкевіч, Камароўскі, Дзегцяроў, Стрыпейкіс (Зюлеў, 53), Белавусаў, Вярхоўцаў, Трухаў (Букаткін, 84). На 69-й хвіліне ў навапалачан атрымаў папярэджанне Ігар Зюлеў, у гасцей на 27-й хвіліне жоўтую картку атрымаў Крыстоф Грондэн. Турэцкі рэферы Хюсейн Гечэк дадаў да асноўнага часу матча амаль 4 хвіліны. Сустрэча ў адказ адбудзецца 23 ліпеня ў Бельгіі. Сёння ў матчах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы гуляюць яшчэ два беларускія клубы. Мінскае "Дынама" дома прымае футбалістаў нарвежскага "Тромсё", а сталічны МТЗ-РІПА выступае ў гасцях у данецкага "Металурга" (Украіна). -0-