Наваполацкі «Нафтан» выйшаў на другое месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

24 жніўня, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Матчы 16-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе адбыліся 22-23 жніўня. Наваполацкі "Нафтан", атрымаўшы другую перамогу запар, выйшаў на другое месца ў турнірнай табліцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Тарпеда" (Жодзіна) - "Нафтан" (Наваполацк) - 0:1 (Дзегцяроў, 65). "Дняпро" (Магілёў) - "Віцебск" - 3:2 (Сазанкоў, 47, Мацвеенка, 66, Лясюк, 76 - Шакаў, 47+, Халадкоў, 73). На 89-й хвіліне гэтай сустрэчы быў выдалены галкіпер "Віцебска" Юрый Васюцін. А паколькі ліміт замен у гасцей ужо быў вычарпаны, то ў час, які застаўся да фінальнага свістка, брамніка, які датэрмінова пайшоў у распранальню, замяняў нігерыйскі паўабаронца віцябчан Сымон Агар. "Гомель" - "Граніт" (Мікашэвічы) - 1:1 (Майкан, 21 - Чалей, 74). "Мінск" - "Нёман" (Гродна) - 0:0. МТЗ-РІПА (Мінск) - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:2 (Кварацхелія, 35 - Леанчык, 7, 49). Бронзавы прызёр чэмпіянату краіны мінскі МТЗ-РІПА пацярпеў шостую паразу ў апошніх сямі матчах і ўсё больш асядае ў падвале табліцы. У пачатку другога тайма з поля быў выдалены найлепшы бамбардзір мінчан Гіві Кварацхелія, які, ужо маючы адну жоўтую картку, падчас сутычкі з абаронцам салігорцаў Раманам Кірэнкіным ударыў суперніка рукой. "Дынама" (Брэст) - "Дынама" (Мінск) - 0:1 (Рэкіш, 85). Удалым аказаўся дэбют у ролі галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Сяргея Гурэнкі, які стаў 20-м настаўнікам клуба, пачынаючы з 2000 года. Пад заслону сустрэчы перамогу мінчанам прынёс гол Дзмітрыя Рэкіша, які незадоўга да гэтага выйшаў на замену. Матч БАТЭ (Барысаў) - "Смаргонь" перанесены на больш позні тэрмін. Турнірнае становішча пасля 16 тураў: БАТЭ (Барысаў) - 37 ачкоў (розніца мячоў 33-8), "Нафтан" (Наваполацк) - 28 (18-23), "Дынама" (Мінск) - 27 (20-11), "Дняпро" (Магілёў) - 26 (18-15), "Нёман" (Гродна) - 26 (15-19), "Тарпеда" (Жодзіна) - 25 (17-13), "Шахцёр" (Салігорск) - 25 (20-17), "Дынама" (Брэст) - 21 (15-14), "Мінск" - 20 (21-15), "Гомель" - 19 (19-25), "Граніт" (Мікашэвічы) - 17 (19-24), "Віцебск" - 16 (13-22), МТЗ-РІПА (Мінск) - 15 (19-26), "Смаргонь" - 7 (9-24). БАТЭ і "Смаргонь" правялі па 15 матчаў, астатнія каманды - па 16. У спрэчцы снайпераў чэмпіянату Беларусі лідзіруюць Сяргей Крывец (БАТЭ) - 11 галоў, Максім Скавыш (БАТЭ) - 10, Гіві Кварацхелія (МТЗ-РІПА) - 9, Каліжуры Майкан ("Гомель") - 8, Сяргей Кошаль ("Мінск"), Андрэй Шэракоў ("Тарпеда") - па 7. Матчы 17-га тура пройдуць 30 і 31 жніўня.-0-