Новыя дызелі запусцяць па маршруце Віцебск–Мінск, яны будуць хутчэйшымі за хуткія цягнікі

Новые дизели запустят по маршруту Витебск–Минск, они будут быстрее скорых поездов
З 8 снежня па маршруце Віцебск–Мінск пачнуць хадзіць новыя дызель-цягнікі.

 

– Курсіраваць яны будуць тры разы на суткі ў абодвух напрамках, – распавядае начальнік пасажырскага аддзела Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Руслан Крыніцкі. – Час у дарозе – тры гадзіны, што на 30 хвілін хутчэй у параўнанні з графікам хуткага цягніка. Пасажыры атрымаюць камфортныя ўмовы бізнес-класа, інфармацыйныя табло, кандыцыянаванне паветра, магчымасць у дарозе карыстацца інтэрнэтам.

 

 

Шасцівагонныя дызель-цягнікі ДП-6 — навінка, якая створана спецыяльна для беларускай магістралі. Выпушчана польскім канцэрнам АТ «ПЕСА Быдгашч», які ўжо не першае дзесяцігоддзе вырабляе рухомыя саставы. Электра- і дызельныя цягнікі прадпрыемства курсіруюць у Германіі, Італіі, Чэхіі, а найноўшыя трамваі возяць пасажыраў у Калінінградзе і Маскве. Саставы, якія пастаўляюцца ў Рэспубліку Беларусь, – адны з першых транспартных сродкаў у свеце, якія задавольваюць найбольш жорсткія міжнародныя патрабаванні па бяспецы руху.

"Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.