Новыя даплаты атрымаюць жывёлаводы Віцебскай вобласці за сваю працу

Новые доплаты будут получать животноводы Витебской области за свой труд

Удасканалены меры стымулявання работнікаў жывёлагадоўлі па даручэнні старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва.

Як расказала начальнік упраўлення эканомікі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анжэла Нікіціна, новыя рэкамендацыі падрыхтаваны з мэтай матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў сельскагаспадарчай галіны ў канчатковым выніку працы, павышэння прадукцыйнасці, паляпшэння якасці выпускаемай прадукцыі, павелічэння выручкі ў сельгаспрадпрыемствах. Калі раней розныя даплаты і надбаўкі ажыццяўляліся ў першую чаргу за валавыя паказчыкі, то цяпер упор зроблены на якасныя параметры. Рэкамендацыі па мерах стымулявання разасланы ў сельгас арганізацыі і датычацца ўсіх работнікаў галіны ад галоўных спецыялістаў да жывёлаводаў. Напрыклад, спецыялісты могуць атрымаць даплаты за працу па кантракце да 50%, за характар, спецыфіку і складанасць выконваемых работ – да 300%. Па выніках года ў выпадку выканання якасных паказчыкаў прадугледжана прэмія да 50%. Зарплата такой ключавой прафесіі, як аператар па штучным апладненні жывёлы, залежыць ад якасці апладнення кароў і цялушак і выхаду прыплоду. Загадчыкам малочна-таварных ферм і комплексаў розных катэгорый і іншым работнікам жывёлагадоўлі рэкамендавана ажыццяўляць аплату ў памеры да 0,4% ад атрыманай выручкі на канкрэтным аб'екце. Таксама ў выглядзе стымулявання за кожны працэнт прыросту таварнасці малака (максімальная мяжа 95% і вышэй) прадугледжана даплата 0,3% ад выручкі, за рэалізацыю малака сортам «экстра» (100% – 0,2% ад выручкі).

Фінансавы стан сельгаспрадпрыемстваў залежыць ад кожнага работніка. Таму новаўвядзенне заклікана палепшыць якасць прадукцыі, якая вырабляецца, і, як следства, павялічыць выручку гаспадарак і істотна павысіць заработную плату членаў працоўнага калектыву.

Сяргей Ляшук, "Віцебскія весці"