Новыя дарожныя знакі з'яўляюцца на дарогах Беларусі
Новыя дарожныя знакі, якія абазначаюць участкі канцэнтрацыі ДТЗ, распрацаваны ў Беларусі.
УДАІ МУС сумесна з дэпартаментам "Белаўтадар" распрацавалі новыя інфармацыйна-папераджальныя дарожныя знакі для абазначэння ўчасткаў канцэнтрацыі ДТЗ.
Дадзеныя знакі ўжо ўстаноўлены на аўтамабільнай дарозе М9 (МКАД) у 4 месцах, у колькасці 7 штук. У найбліжэйшай будучыні плануецца абсталяваць імі ўсе асноўныя дарогі рэспубліканскага значэння.
За 10 месяцаў 2012 года на дарогах Беларусі здзейснена 4154 уліковых дарожна-транспартных здарэння, у якіх 829 чалавек загінулі і 4512 атрымалі раненні.