Новыя класы для заняткаў адкрыліся ў віцебскай дзіцячай школе мастацтваў №3 "Маладзік"
Цудоўны падарунак у дні школьных канікул атрымалі выхаванцы віцебскай дзіцячай школы мастацтваў №3 "Маладзік". У вызваленых побач памяшканнях плошчай 162 квадратных метры размясціліся новыя класы для заняткаў. У урачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын і іншыя афіцыйныя асобы.