Новыя карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак бюджэтнікаў уводзяцца з 1 мая - Мінпрацы
25 мая, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі з 1 мая бягучага года ўводзяцца карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Адпаведная пастанова міністэрства №57 была распрацавана на выкананне пастановы Савета Міністраў ад 4 мая 2012 года №410 "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый". Дадзеным дакументам тарыфная стаўка першага разраду з 1 мая гэтага года павышана да Br210 тыс. Нагадаем, гэта другое павышэнне зарплат бюджэтнікаў у бягучым годзе (папярэдняе павелічэнне тарыфнай стаўкі першага разраду было з 1 студзеня да Br200 тыс.).
Карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў), разлічаных у адпаведнасці з устаноўленай урадам тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь (АТС), наступныя: з 1-га да 2-га разраду - 3,62; з 2-га да 3-га разраду - 3,17; з 3-га да 4-га разраду - 2,75; з 4-га да 5-га разраду - 2,40; з 5-га да 6-га разраду - 2,22; з 6-га да 7-га разраду - 2,05; з 7-га да 8-га разраду - 1,94; з 8-га да 9-га разраду - 1,84; з 9-га да 10-га разраду - 1,74; з 10-га да 11-га разраду - 1,65; з 11-га да 12-га разраду - 1,56; з 12-га да 13-га разраду - 1,47; з 13-га да 14-га разраду - 1,39; з 14-га да 15-га разраду - 1,32; з 15-га да 16-га разраду - 1,26; з 16-га да 17-га разраду - 1,22; з 17-га да 18-га разраду - 1,18; з 18-га да 19-га разраду - 1,14; з 19-га да 20-га разраду - 1,11; з 20-га да 21-га разраду - 1,07; з 21-га да 22-га разраду - 1,04; з 22-га да 23-га разраду - 1,01; з 23-га да 24-га разраду - 1,00; з 24-га да 25-га разраду - 0,98; з 25-га да 26-га разраду - 0,96; з 26-га да 27-га разраду - 0,94; па 27-м разрадзе - 0,93.
Тарыфныя стаўкі (аклады) разлічваюцца шляхам паслядоўнага множання тарыфнай стаўкі першага разраду на адпаведныя тарыфныя каэфіцыенты АТС і ўстаноўленыя карэкціруючыя каэфіцыенты.
У Мінпрацы і сацабароны падкрэслілі, што за кошт змены дыяпазону карэкціруючых каэфіцыентаў узмацніцца дыферэнцыяцыя ў аплаце працы работнікаў бюджэтнай сферы. Гэта таксама дазволіць захаваць узровень заработнай платы нізкааплатных катэгорый работнікаў вышэй за мінімальную заработную плату (з 1 студзеня 2012 года МЗП складае Br1 млн.).
Работа эканомікі краіны дазваляе паслядоўна павышаць узровень даходаў грамадзян, рэзюмавалі ў міністэрстве.-0-