Новыя падыходы ў ідэалагічнай рабоце, дзейнасць СМІ і развіццё кадравага патэнцыялу абмеркавалі ў Віцебскім аблвыканкаме

Новыя падыходы ў ідэалагічнай рабоце, дзейнасці СМІ, развіццё кадравага патэнцыялу, вынікі работы за 2021-ы і задачы на бягучы год. Пра гэта і многае іншае гавораць на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Удзел у пасяджэнні калегіі прымаюць прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі, сферы культуры, рэгіянальнай прэсы, а таксама кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў вобласці.

Падводзячы вынікі года, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая адзначыла, што ў 2021 годзе работа ідэалагічнай вертыкалі вобласці была накіравана на ўзаемадзеянне з калектывамі і актывам арганізацый, грамадскімі аб'яднаннямі і палітычнымі партыямі, дэпутацкім корпусам, дзяржаўнымі СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, ідэалагічным забеспячэнні прагнозных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021 год, рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу, дзяржаўных і прафесійных святаў, дат гістарычнага календара.

Галоўны ідэолаг вобласці падкрэсліла, што ў пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Сучасная сістэма кіравання павінна стаць манеўранай, наступальнай, праактыўнай — арыентаванай на папярэджанне і эфектыўнае вырашэнне праблем, што ўзнікаюць. Патрэбны ініцыятыва, уменне браць на сябе адказнасць, чуць грамадства. Гэта трэба ўлічваць пры ўдасканаленні сістэмы кадравай палітыкі ў дзяржаве».

— Развіццю кадравага патэнцыялу мы надаем пастаянную ўвагу, — сказала Марына Навіцкая. — Аднак намеснікам старшынь гаррайвыканкамаў варта звярнуць увагу на частую зменачнасць у мінулым годзе галоўных спецыялістаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, наяўнасць працяглы час вакансій спецыялістаў аддзелаў у шэрагу раёнаў, а таксама неўкамплектаванасць у штатным раскладзе творчых работнікаў у рэдакцыях газет.
Рашэнне праблемы галоўны ідэолаг вобласці бачыць у дзейных кадравых рэзервах, з якіх можна аператыўна закрываць вакансіі. Над гэтым пытаннем павінны папрацаваць галоўныя рэдактары сумесна з намеснікамі старшынь, начальнікамі аддзелаў гаррайвыканкамаў.

На думку Марыны Навіцкай, асаблівую ўвагу неабходна надаць павышэнню прафесійных навыкаў, далейшаму навучанню спецыялістаў, рабоце з кадравым рэзервам у 2022-м.

"Віцебскія весці"