Новыя пажарныя машыны папоўнілі парк раённых аддзяленняў па надзвычайных сітуацыях Віцебшчыны

Новые пожарные машины пополнили парк районных отделений по ЧС Витебщины

Семь пажарных машын, атрыманых прыдзвінскімі ратавальнікамі ў канцы 2014 года, у снежні і студзені ўжо адправіліся ў Талачынскі, Віцебскі, Лёзненскі, Шумілінскі, Мёрскі, Пастаўскі, Расонскі раённыя аддзелы па надзвычайных сітуацыях.

Усяго ж за апошнія два гады, як растлумачылі ў абласным упраўленні МНС, у рэгіён прыбыло 14 новых аўтацыстэрн на шасі МАЗ. Гэта тэхніка павышанай праходнасці з вялікім запасам вогнетушачага рэчыва (8-10 т). Такія машыны дазваляюць больш эфектыўна змагацца з агнём, асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе складаней дабрацца да пажарных вадаёмаў і дазаправіцца. Бо 2,5 т вадкасці, якую змяшчаюць старыя цыстэрны, хапае для бесперапыннай працы трох пажарных ствалоў толькі на працягу прыкладна чатырох хвілін. Дзякуючы новым МАЗам гэты час павялічваецца ў разы.

Лілія Іўчанка, "Віцебскія весці"