Новыя гатункі лёну-даўгунца, створаныя аршанскімі навукоўцамі, адправяцца на выпрабаванні ў Кітай

Новые сорта льна-долгунца, созданные оршанскими учеными, отправятся на испытания в Китай

Новыя сарты лёну-даўгунцу, створаныя навукоўцамі Інстытута лёну ў Усцьці, пройдуць выпрабаванні ў кліматычных умовах Кітая, адкуль у сваю чаргу на Аршаншчыну прыбудуць з аналагічнымі мэтамі доследныя ўзоры насення гэтай культуры.

Такі абмен прадугледжаны пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж РВУП «Інстытут лёну НАН Беларусі» і Акадэміяй навук правінцыі Хэйлунцзян (КНР). Як паведамілі «Віцебскім весткам» ў навуковай установе, яго падпісанне адбылося на пачатку тыдня і стала адным з мерапрыемстваў праграмы візіту ў інстытут афіцыйнай дэлегацыі акадэміі на чале з яе прэзідэнтам Го Чуньцзінам.

Кітайскія калегі ўпершыню наведалі Аршаншчыну, таму асноўны час дзелавых зносін быў прысвечаны знаёмству з навуковай і вытворчай базай спецыялізаванай навуковай установы. У прыватнасці, яны пабывалі на доследных палях алеістага лёну і лёну-даўгунцу. Асаблівую цікавасць у кітайскіх гасцей выклікалі дасягненні і распрацоўкі беларускіх навукоўцаў, а незабыўныя ўражанні пакінулі квітнеючыя пасевы традыцыйнай беларускай культуры. Вынікі прафесійнага абмеркавання і леглі ў аснову заключанага пагаднення, якое прадугледжвае таксама інфармацыйны абмен і шэраг іншых напрамкаў узаемавыгаднай кааперацыі. Мяркуецца, што сустрэчны візіт беларускіх навукоўцаў можа адбыцца ўжо ў верасні бягучага года.

Падпісанне дакумента стала заканамерным працягам дамоўленасцей на вышэйшым узроўні, якія былі дасягнуты падчас нядаўняга візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь.

Сяргей Анто́наў, "Віцебскія весці"