Новыя тралейбусныя маршруты з'явяцца ў Віцебску
Пусціць тралейбусы ў Віцебску плануецца па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў і ў Білева. Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі гарвыканкама Вячаслаў Ласкі.
– Для разрослага раёна Білева назрела неабходнасць дадаць яшчэ адзін від транспарту, бо ў гадзіны пік тут узнікаюць праблемы, – адзначыў Вячаслаў Рабертавіч. – Работы пачаты, аднак з-за адсутнасці фінансавання іх давялося прыпыніць.
Што тычыцца вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў, то, як расказаў Вячаслаў Ласкі, тут ужо зманціравана кантактная сетка, стаяць апораы і павільёны, ёсць прыпыначныя пункты. Засталося ўкамплектаваць абсталяваннем цягавую падстанцыю.
Алена Алімава, "Віцебскія весці"