Новы апарат КТ запрацаваў у Глыбоцкай ЦРБ
Дарэчы, да гэтага часу пацыентаў, якія маюць патрэбу ў падобным відзе даследавання, даводзілася вазіць у Полацк і Віцебск. Цікава, што апарат, усталяваны ў ЦРБ, - беларускай вытворчасці - "VENTUM 128". Яго кошт - звыш 1,2 мільёна рублёў. Яшчэ каля 650 тысяч затрачана на падрыхтоўку і рэканструкцыю памяшканняў - абсталяванага блока для яго размяшчэння. У выніку тут створаны камфортныя ўмовы не толькі для знаходжання пацыентаў, але і працы, адпачынку медперсаналу.
Урач-рэнтгенолаг Віцебскага дыягнастычнага цэнтра Мікалай Ерамін, які цяпер стажыруе раённых калег, расказаў карэспандэнту sb.by:
- Абсталяванне добрае, надзейнае. З дапамогай новага тамографа мы аператыўна паставілі ўжо дзясяткі дыягназаў, пазбавіўшы людзей ад неабходнасці наведвання абласных медцэнтраў.
Адметна: магчымасці тэлемедыцыны, шырока развітай на Віцебшчыне, дазваляюць мясцовым урачам неадкладна атрымліваць кансультацыі абласных калег, перасылаючы ім вынікі даследаванняў.