Новы асфальтабетонны завод плануе запусціць «Віцебскаблдарбуд» у 2022 годзе
Па словах намесніка старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандра Няфедава, патрэба ў абнаўленні магутнасцей па выпуску асфальтабетонных сумесяў назрэла даўно, бо існуючыя вытворчасці выпрацавалі свой рэсурс, у тым ліку некаторыя з іх ужо ў 2-2,5 раза. Асноўная перавага новага завода ў яго мабільнасці, што дазволіць аптымізаваць затраты за кошт эканоміі транспартных выдаткаў.
З улікам аб'ёмаў фінансавання дарожнай гаспадаркі вобласці на першы план выходзіць тэма павышэння эфектыўнасці выкарыстання наяўных рэсурсаў. Так, на Віцебшчыне ў 2021 годзе праведзена інвентарызацыя сеткі мясцовых дарог на прадмет іх тэхнічнага стану і інтэнсіўнасці эксплуатацыі. Яе вынікі дазволяць больш прадуктыўна планаваць фінансавае забеспячэнне работ па іх бягучым утрыманні, а таксама лягуць у аснову прыняцця рашэнняў па перадачы вулічна-дарожнай сеткі на баланс дарожна-будаўнічых арганізацый з сістэмы ЖКГ. Гэтыя пытанні сёння разглядаюцца індывідуальна па кожным сельскім населеным пункце з улікам аддаленасці базы мясцовага ДРБУ, магчымасцей падраздзяленняў ЖКГ у раёнах, а таксама шэрагу іншых фактараў, дадаў Аляксандр Няфедаў.