Новы аўтобусны маршрут з'явіўся ў Віцебску

Новый автобусный маршрут появился в Витебске

У абласным цэнтры пачаў курсіраваць новы аўтобусны маршрут №342, які злучае Смаленскі рынак з прыгарадным Арлова-1.

Ён у дакладнасці паўтарае схему руху гарадскога аўтобуса №42, які ідзе ад Смаленскага рынку па вул. Леніна, Маскоўскім праспекце, вул. Петруся Броўкі, мікрараёне Нікропалле да Арлова-1 і ў зваротным напрамку.

Акрамя таго, расклад новага маршруту прадугледжвае ранішнія і вячэрнія заезды ў Селюцкую псіханеўралагічную інтэрнат-бальніцу для інвалідаў і састарэлых. Адкрыццё такога напрамку звязана з забеспячэннем транспартнага паведамлення для супрацоўнікаў сацыяльнай установы, а таксама для сваякоў і блізкіх пражываючых, паведамілі ў аддзеле перавозак ААТ «Віцебскаблаўтатранс».

Вольга Булавка, «Віцебскія весці».