Новы фестываль можа з'явіцца ў Віцебску
Новы фестываль можа з'явіцца ў Віцебску
у студзені 2020 года, паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Цэнтра
культуры "Віцебск" і дырэктар "Славянскага базару" Глеб
Лапіцкі.
Цэнтр культуры "Віцебск" плануе ў студзені, пасля Каляд, правесці новы фестываль. "Гэты зімовы праект будзе больш нацэлены на конкурс, чым на гасцявую праграму. Тым не менш ён дасць нам паток турыстаў і магчымасць загадзя паглядзець калектывы, якія потым могуць прыехаць на "Славянскі базар". Можна сказаць, што гэта свайго роду кваліфікацыйны конкурс для ўдзелу ў фестывалі не толькі з боку конкурсантаў, але і розных танцавальных калектываў. Іх мы шукаем у рэжыме нон-стоп увесь год, каб аформіць усе выступленні форуму", - адзначыў Глеб Лапіцкі.
Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" ў гэтым годзе прайшоў з 8 па 17 ліпеня. У дні форуму адбылося больш за 160 мерапрыемстваў, якія наведалі звыш 300 тыс. чалавек. Было прададзена 72 тыс. білетаў.