Новая крама «Ганна» адкрылася ў Віцебску

Новый фирменный магазин «Ганна» открылся в Витебске
Новая крама «Ганна» адкрылася ў Віцебску. У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

Гандлёвы аб'ект Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі на праспекце Люднікава стаў 25-м па ліку і самым буйным з адкрытых дадзенай сеткай у 2018 годзе. На 325 кв. м. гандлёвай залы прадстаўлена больш за тры тысячы найменняў тавараў: прадукцыя ўласнай вытворчасці, а таксама, малочная, агароднінная, фруктовая, кулінарыя, хлебабулачныя вырабы кулінарыя, прамтавары.

– Гэтая крама, а таксама гандлёвы цэнтр у мікрараёне Білева – нашы іміджавыя аб'екты, дзе мы хочам паказаць усю лінейку прадукцыі прадпрыемства, прадставіць пакупніку поўны асартымент і прадэманстраваць яе якасць, – распавяла генеральны дырэктар Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Норкус.

 

 

Ганна Васільеўна адзначыла, што прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі з мяса птушкі, большасць крамаў пад брэндам "Ганна" гандлююць толькі ўласнай прадукцыяй птушкафабрыкі і не канкуюруюць з буйнымі рытэйлерамі.

 – Адкрыццё яшчэ адной сучаснай крамы ў Віцебску напярэдадні Новага года стала выдатным падарункам для мясцовых жыхароў, – упэўнены кіраўнік вобласці Мікалай Мікалаевіч.

"Віцебскія весці".