У Віцебскай вобласці сёлета з'явіцца новы фармат пасажырскіх чыгуначных перавозак
29 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі плануе ў другім паўгоддзі бягучага года ўвесці ў эксплуатацыю два новыя дызель-поезды эканом-класа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў рэгіянальным аддзяленні.
У рамках рэалізацыі новага фармату пасажырскіх перавозак новыя цягнікі будуць пушчаны на малаактыўных участках з нізкім узроўнем пасажырапатоку. Па ўзроўні камфорту і тэхнічным аснашчэнні гэтыя дызель-поезды рэгіянальных ліній значна пераўзыходзяць цяпер дзеючыя. Акрамя таго, яны эканамічныя ў эксплуатацыі: расход паліва на 1 пасажыра на 1 км у тры разы меншы. Сам састаў рухаецца ціха, няма вібрацыі. Эксплуатацыйная хуткасць руху 120 км/г.
У 2011 годзе БЧ прыступіла да рэфармавання транспартнага абслугоўвання пасажыраў. Асноўнымі спажывецкімі якасцямі якіх стануць хуткасць, даступнасць і камфорт, галоўнымі атрыбутамі - мабільнасць і экалагічнасць. Першым этапам рэфармавання стала ўкараненне гарадскіх ліній у Мінску, затым рэгіянальных ліній бізнес-класа ад Мінска да Брэста і Оршы. У бягучым годзе рэгіянальныя лініі з'явіліся ў Гомельскім аддзяленні.-0-