У Беларусі распрацоўваецца новы графік павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду
19 мая, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваецца новы графік павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА,
"Тарыфная стаўка першага разраду ў бягучым годзе будзе павышана ў любым выпадку, каб былі выкананы даведзеныя паказчыкі па росце заработнай платы", - сказаў Пётр Грушнік. Пастаўлена задача дасягнуць узроўню заработнай платы да канца года $500 у эквіваленце, у тым ліку ў бюджэтнай сферы - $405.
Ранейшы графік прадугледжваў павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду з красавіка, верасня і лістапада бягучага года.-0-