Новы кантракт у Санкт-Пецярбургу заключыў Полацкі малочны камбінат на пастаўку сваёй прадукцыі
Пагадненне аб гандлёвым супрацоўніцтве падпісана падчас XXIV Міжнароднай харчовай выстаўкі «Пецярбургская харчовая прамысловасць-2015», дзе два віды прадукцыі прадпрыемства ўдастоены залатых медалёў.
Нядаўна «Рассельгаснагляд» увёў часовую забарону на ўвоз у Расійскай Федэрацыі прадукцыі пяці беларускіх малочных прадпрыемстваў. Мы пацікавіліся, а як абстаноўка ў полачан?
– У нас сітуацыя стабільная, пастаўкі працягваюцца, – распавяла начальнік аддзела маркетынгу і збыту Людміла Грынькова. І прывяла лічбы.
Больш за 50% прадукцыі Полацкага малочнага камбіната ідзе на экспарт
, за лістапад за межы краіны адгрузілі каля трох тысяч тон. У Казахстан, Арменію, але пераважна – у розныя рэгіёны Расіі.Геаграфія гандлёвага супрацоўніцтва прасціраецца ад Калінінграда да Мурманска, Новасібірска і Далёкага Усходу.Традыцыйна ў спісе партнёраў Смаленск, Пскоў, Себеж, а ў першую чаргу – Масква і Санкт-Пецярбург, куды з Полацка штодня адпраўляюць малако, кефір, тварог, смятану, тварожныя сыркі і дэсерты.
Пашырыць пералік дапамагло паслядоўнаетэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства. Набыццё высокатэхналагічнага абсталявання па выпуску аэраваных вырабаў дазволіла вывесці на рынак узбітыя тварожныя крэмы, пудынгі, мусы. Устаноўка лініі па ультрачыстым разліве малака, кефіру, ёгурта ў ПЭТ-бутэльку дала магчымасць адгружаць на экспарт больш цэльнамалочнай прадукцыі за кошт павелічэння тэрмінаў яе рэалізацыі. Стабільны попыт на тварожныя сыркі падштурхнуў да ўстаноўкі другой лініі па іх вытворчасці.
– Нашу прадукцыю расіяне ведаюць, на дэгустацыях заўсёды высока ацэньваюць яе смакавыя ўласцівасці. Прыемна, што ў Пецярбургу мы зноў атрымалі добрыя водгукі, – адзначыла Людміла Грынькова.
У аснове канкурэнтных пераваг полацкіх вырабаў – пастаянная клопат пра якасць і бяспеку ўсіх відаў прадукцыі. Яна вырабляецца з натуральнай харчовай сыравіны пры высокім узроўні перапрацоўкі і найстражэйшым захаванні санітарных правілаў, патрабаванняў тэхналагічных рэгламентаў і рэцэптур, не ўтрымлівае кансервантаў, фарбавальнікаў, штучных дабавак, генетычна мадыфікаваных інгрэдыентаў.
Расійскія пакупнікі галасуюць за полацкія прадукты харчавання рублём, а прафесійныя эксперты аддалі ім найвышэйшыя ўзнагароды, падкрэсліўшы іх адпаведнасць сучасным сусветным стандартам. Такая ацэнка таксама спрыяе нарошчванню экспартных магчымасцей прадпрыемства.
Залатой пробай на выставе «Петерфуд-2015» былі адзначаны кефір «Палачанка» з масавай доляй тлушчу 3,2% і тварожны глазураваны сырок з ванілінам 26-працэнтнай тлустасці. Менавіта ён, вядомы па выяве мядзведжанкі панды на ўпакоўцы з сіняй фольгі, вельмі папулярны ў расіян і карыстаецца найбольшым попытам пры заключэнні кантрактаў з новымі гандлёвымі партнёрамі.
Ларыса Малашаня, «Віцебскія весці».