Новы корпус бальніцы №1 Воршы плануюць здаць у эксплуатацыю да канца года

Новы корпус Аршанскай гарадской бальніцы №1 ім. Семашко плануюць здаць у эксплуатацыю да канца года. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры Беларусь 1.

Адкрыцця корпуса мясцовыя жыхары чакаюць няколькі гадоў. Цяпер работы на аб'екце завяршаюцца. "Падрыхтоўваем памяшканні, расстаўляецца мэбля. Работы вядуцца без выхадных, напэўна, на працягу месяцаў двух. Думаю, у запланаваныя тэрміны (да канца года) мы гэты аб'ект павінны здаць", - адзначыў генеральны дырэктар будаўнічага трэста №18 Оршы Дзмітрый Міхалевіч.

Кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў бальніцы змогуць атрымліваць жыхары некалькіх раёнаў Віцебскай вобласці. На дзесяці паверхах размесцяцца аддзяленні кардыялогіі, хірургіі, уралогіі, гемадыялізу. Дзякуючы сучаснаму абсталяванню ў Оршы будуць выконваць шэраг складаных аперацый, у тым ліку на сасудах. "Акрамя гэтага, тут будуць праводзіць аперацыі па эндапратэзаванні суставаў, на крышталіку вока. Пашыраюцца магчымасці для хірургічнага аддзялення. Напрыклад, лапараскапічныя умяшанні з прымяненнем сучасных метадаў уздзеяння на тканіны", - падкрэсліў галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзімір Плыткевіч.

БЕЛТА.