Адкрылі новы корпус у Віцебскім абласным цэнтры рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў

Адкрыццё новага корпуса Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў адбылося сёння з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі, старшыні аблвыканкама Аляксандра Суббоціна, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча і іншых ганаровых гасцей.

Увага да дадзенага аб'екта не выпадковая, былы даўгабуд увайшоў у Дзяржаўную інвестыцыйную праграму. За ўвесь перыяд рэалізацыі праекта на будаўнічыя работы і абсталяванне накіравана больш за 11,6 млн. рублёў з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

– Дадзены цэнтр прызначаны не толькі для жыхароў Віцебскай вобласці, але і ў цэлым для ўсёй краіны. Штогод тут аказваецца неабходная дапамога па медыцынскай рэабілітацыі каля 2,5 тыс. пацыентам, парадку 82% – людзі працаздольнага ўзросту. І ранейшай інфраструктуры, сапраўды, не хапала. Дададзена 60 ложкаў, інавацыйнае абсталяванне, якім цяпер аснашчаны цэнтр, – гэта важны элемент, каб калектыў задаваў тон у рэабілітацыі ў маштабах рэспублікі, каб людзі па вяртанні з цэнтра былі максімальна ўмацаваны ў плане здароўя і маглі паўнавартасна працаваць, – падкрэсліў Ігар Петрышэнка. – Асобнае дзякуй хочацца сказаць супрацоўнікам установы за тое, што ў перыяд пандэміі COVID-19 яны аб'ядналіся, выступілі на абарону здароўя нашых грамадзян, аказвалі дапамогу пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй, за час перапрафілявання ў цэнтры было пралечана 1,3 тыс. пацыентаў. Гэта таксама найважнейшы выклік, з якім калектыў паспяхова справіўся.

У першы ж дзень выпрабаваць новую рэабілітацыйную базу змаглі пастаянныя пацыенты цэнтра. Сярод іх воін-інтэрнацыяналіст Васіль Кавалевіч і яго жонка Лідзія з Пінска.

 

– Прыязжаем сюды на працягу дзесяці гадоў. Калі б не мясцовыя спецыялісты, напэўна, даўно пайшоў бы на пенсію, а так яшчэ год маю намер паслужыць у шэрагах МНС. Тут і фізічна адпачываеш, і добра падлячваешся, пасля двухтыднёвага знаходжання адчуваеш сябе поўным сіл. Упэўнены, у новых сценах і з новымі мето-дыкамі аднаўленне будзе праходзіць яшчэ лепш, – кажа мужчына. Дарэчы, да віцебскіх рэабілітолагаў таксама звяртаецца яго брат-блізнюк, які разам з ім прайшоў баявы шлях у Афганістане.

Увод у строй новага корпуса дапамог не толькі пашырыць і ўдасканаліць спецыялізаваную дапамогу для воінаў-афганцаў, якія кожны год праходзяць тут аднаўленне з усёй краіны, праводзіць дыягностыку супут-нічаючых захворванняў, але і аказваць шматпрофільную рэабілітацыю для насельніцтва рэгіёна.

Усталяванае высокатэхналагічнае абсталяванне дазваляе мясцовым спецыялістам укараняць новыя методыкі аднаўленчага лячэння пацыентаў пасля траўм, інсультаў, сасудзістых захворванняў галаўнога мозгу.

Як адзначыў галоўны ўрач установы Уладзіслаў Мужычэнка, з завяршэннем рэканструкцыі калектыў атрымаў мультыфункцыянальны кластар з сучасным лячэбна-дыягнастычным комплексам, унікальнымі рэабілітацыйнымі мето-дыкамі, што стала магчымым дзякуючы паслядоўна і сістэмна праводзімай дзяржаўнай сацыяльнай палітыцы, у цэнтры якой чалавек, яго патрэбы, у тым ліку здароўе.

У сваю чаргу, кіраўнік вобласці абазначыў неабходнасць абнаўлення галоўнага корпуса медыцынскай установы.

– Наперадзе шмат працы – цікавай і, самае галоўнае, патрэбнай, – падвёў вынік Аляксандр Субоцін. Таксама ён далучыўся да віншаванняў калектыву і іх сем'яў з надыходзячымі зімовымі святамі, пажадаў аптымізму ў няпростай справе – лячэнні і аднаўленні людзей.

"Віцебскія весці", фота "Віцьбічы"