Новы мост у Бярэзінскім біясферным запаведніку злучыў Барысаўскі і Докшыцкі раёны
Новы мост адкрыты ў Бярэзінскім біясферным запаведніку ў раёне ўрочышча Броды. Такая інфармацыя размешчана на сайце ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік".
Мост злучае Барысаўскі раён Мінскай і Докшыцкі раён Віцебскай абласцей. Яго ўзвядзеннем займаўся склад 188-й гвардзейскай Новгарадскай Чырванасцяжнай, ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені інжынернай брыгады (Магілёў). Аб'ект мае высокую важнасць для мясцовага насельніцтва, бо злучае бліжэйшыя вёскі Броды і Крайцы. Для навуковых супрацоўнікаў запаведніка праз мост ляжыць найбліжэйшы шлях зносін да дзікага статка зуброў. А для наведвальнікаў ДПУ - гэта яшчэ адзін варыянт уезду ў запаведнік. Раней на гэтым месцы знаходзіўся мост, але з прычыны бяспекі выкарыстоўваўся толькі як пешаходны.
БЕЛТА.