Новы мост у Бярэзінскім запаведніку злучыў Віцебскую і Мінскую вобласці

У Беразінскім біясферным запаведніку ўведзены ў эксплуатацыю мост, які злучае Віцебскую і Мінскую вобласці.

Збудаванне, узведзенае складам 188-й гвардзейскай Наўгародскай Чырвонасцяжнай, ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені інжынернай брыгады (Магілёў), злучыла берагі Бярэзіны ў раёне ўрочышча Броды.

У запаведніку паведамілі, што новы мост вырашае важную лагістычную задачу, наўпрост злучаючы раёны дзвюх абласцей, але галоўнае, бліжэйшыя вёскі Броды і Крайцы.

Раней, каб трапіць на процілеглы бок ракі, неабходна было пераадолець каля 60 км па аб'язной дарозе праз Бегамль, што дастаўляла пэўныя цяжкасці мясцовым жыхарам, якія працуюць на іншым беразе, або турыстам, якія жадаюць наведаць запаведнік.

Ды і самі супрацоўнікі прыродаахоўнай установы вымушаны былі марнаваць парадкам больш часу, інспектуючы тэрыторыі, якія знаходзяцца за ракой.

Мост, які злучае Докшыцкі і Барысаўскі раёны, стаяў тут і раней. Узведзенае ў 2006 годзе драўлянае збудаванне праслужыла больш за 10 гадоў, пасля чаго з прычыны бяспекі выкарыстоўвалася выключна для праезду легкавых машын, а затым і зусім толькі для пешаходаў.

Глыбіня Бярэзіны, дзе ўсталяваны новы мост, у цяперашні час складае 4,5 м, а палі забіваліся даўжынёй 11 м. Гэта звязана з тым, што дно ракі ў дадзеным месцы вельмі глеістае, мае вялікі пласт донных адкладаў, камянёў.

Распрацавалі праект збудавання і зрабілі ўсе неабходныя разлікі афіцэры 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады. Дарэчы, гэта ўжо трэці мост такога тыпу, пабудаваны дадзенай брыгадай на тэрыторыі Беларусі ў бягучым годзе.

"Віцебскія весці".