Новы грамадскі пункт аховы правапарадку адкрыўся ў адным з самых неспрыяльных мікрараёнаў Віцебска

Новый общественный пункт охраны правопорядка открылся в одном из самых неблагополучных микрорайонов Витебска
На днях адбылося ўрачыстае адкрыццё грамадскага пункта аховы правапарадку №4 у Кастрычніцкім раёне Віцебска. Ён размяшчаецца на вуліцы Гагарына, насупраць адміністрацыйнага будынка ААТ «Кераміка».

На днях адбылося ўрачыстае адкрыццё грамадскага пункта аховы правапарадку №4 у Кастрычніцкім раёне Віцебска. Ён размяшчаецца на вуліцы Гагарына, насупраць адміністрацыйнага будынка ААТ «Кераміка». Гэты мікрараён — адзін з самых неўладкаваных у абласным цэнтры, таму міліцэйскі «плацдарм» у непасрэднай блізкасці ад Себяхоў стане дадатковым гарантам падтрымання правапарадку на гэтай тэрыторыі.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў і намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Анатоль Кандратовіч.

— Месца для грамадскага пункта аховы правапарадку выбрана добрае, — распавёў галоўны міліцыянер вобласці. — У памяшканнях чыста і ўтульна. Няхай і не еўрарамонт, але, улічваючы фінансавае становішча, усё зроблена вельмі добра: новыя камп'ютары, зручная мэбля. Адным словам, працоўныя месцы арганізаваны на належным узроўні.

А прадстаўнік раённай улады ўдакладніў, што на добраўпарадкаванне і касметычны рамонт ГПАП не было затрачана ні аднаго дзяржаўнага рубля: дапамаглі спонсары і мясцовы ЖРЭТ.

Выступаючы перад участковымі інспектарамі, Ігар Яўсееў адзначыў, што 2014 год для міліцыянераў Прыдзвіння пачаўся спрыяльна. У першы дзень студзеня ў Віцебску не было зафіксавана ні аднаго парушэння грамадскага правапарадку. І гэта нягледзячы на тое, што на навагодніх гуляннях у цэнтры горада было шматлюдна.

— На вуліцах не было п'яных, — паведаміў Ігар Уладзіміравіч. — Гэтаму спрыялі мерапрыемствы па спыненні начной гандлю спіртным, а таксама тое, што было задзейнічана вялікая колькасць асабовага складу органаў унутраных спраў.

Падзяліўся з падначаленымі начальнік УУС і яшчэ адной радаснай навіной: пачынаецца будаўніцтва будынка Кастрычніцкага РАУС. Выдзелена 1,258 млрд рублёў, і ў бліжэйшы час адбудзецца закладка капсулы ў фундамент будучага збудавання, у якім размесцяцца не толькі кабінеты для супрацоўнікаў, але таксама цір і сталовая.

Эдуард Бакевіч, "Віцебскія весці"