Новы прадстаўнік УВКБ ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь упершыню наведаў Віцебск

— Гэтая паездка мае больш азнаямленчы характар. Мне хацелася даведацца, якая сітуацыя ў сферы вымушанай міграцыі ў горадзе і вобласці, якая абарона прадастаўляецца вымушаным мігрантам — бежанцам, — растлумачыў мэта візіту спадар Жан Іў Бушардзі.

У першы дзень праграмы знаходжання ён сустрэўся з намеснікам старшыні аблвыканкама Алегам Мацкевічам і прадстаўнікамі розных упраўленняў, грамадскіх арганізацый, абмеркаваў бягучую сітуацыю ў рэгіёне. Па словах госця, яна падобная да іншых абласцей краіны. Па мерах Беларусі, у нас прыстойная колькасць асоб, якія шукаюць прытулку, — каля 50 чалавек. Але Віцебшчыну ад іншых рэгіёнаў адрознівае наяўнасць адзінага ў рэспубліцы пункта часовага засялення для бежанцаў, што вельмі важна.

На сустрэчы з кіраўніцтвам вобласці абмяркоўваліся пытанні падтрымкі найбольш уразлівай катэгорыі бежанцаў, замежных студэнтаў. З боку міжнароднай супольнасці па розных праграмах гэтай катэгорыі таксама аказваецца дапамога (напрыклад, па праграме DAFI, якая фінансуецца нямецкім урадам). Але прэтэндэнтаў на яе вельмі шмат, канкурэнцыя высокая. Ды і фонды абмежаваныя. Таму найлепшыя вынікі дасягаюцца пры ўмове супрацоўніцтва на месцах — з органамі ўлады, няўрадавымі арганізацыямі, Чырвоным Крыжам. Добры прыклад — праграма навучання бежанцаў рускай мове на базе ВДУ ім. П. Машэрава.

— Сёння ў пункце знайшлі прытулак 19 чалавек, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца і атрыманні дадатковай абароны, — расказала начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама Таццяна Рамашова. — У асноўным гэта грамадзяне Афганістана. Але ёсць прадстаўнікі Грузіі, Конга, Палесціны і іншых краін. Яны не толькі атрымліваюць месца для пражывання (да года), але і адаптуюцца ў нашым грамадстве. Маюць доступ да медыцынскага абслугоўвання, магчымасць працаўладкавацца, дзеці могуць навучацца ў школе нароўні з беларускімі.

Таксама абмяркоўвалася магчымасць размяшчэння ў пункце часовага пасялення для бежанцаў грамадзян з Сірыі і Украіны, калі ўзнікне такая неабходнасць. Адбыліся сустрэчы прадстаўніка УВКБ ААН у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, службе па кансультаванні бежанцаў і абласной арганізацыі БТЧК. Дзякуючы заключанаму ў 2010 годзе паміж бакамі мемарандуму былі распрацаваны стандартныя аператыўныя працэдуры па ўзаемным інфармаванні і каардынацыі дзеянняў у дачыненні да кожнага канкрэтнага бежанца і прэтэндэнта на гэты статус. Напрыклад, іх імкнуцца стымуляваць на працаўладкаванне, каб пазбегнуць утриманскага падыходу. З гэтай мэтай год таму Віцебская вобласць двойчы ўдзельнічала ў конкурсах на лепшыя сацыяльныя праекты, праводзімых УВКБ ААН, і выйграла гранты. З іх дапамогай было закуплена абсталяванне для стварэння 2 працоўных месцаў на прадпрыемстве «Віцебскхлебпрам» і 8 — на «Чырвоным Кастрычніку».

Жан Іў Бушардзі пабываў на абодвух і пагутарыў з замежнымі работнікамі з ліку бежанцаў. Ён адзначыў рэальныя вынікі нашай вобласці і высокі ўзровень інтэграцыі замежных грамадзян у беларускае грамадства. З улікам гэтага, а таксама выкарыстання атрыманага фінансавання па прызначэнні было падпісана «Пагадненне аб перадачы права ўласнасці на актывы УВКБ ААН». Гэта значыць, абсталяванне, якое год знаходзілася ў карыстанні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, цяпер перайшло ў камунальную ўласнасць.

Кацярына Князева, "Віцебскія весці"