Новы праект ЕС па ўстойлівым развіцці энергетыкі стартуе ў Полацку
6 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло — БЕЛТА/. Міжнародная стартавая канферэнцыя праекта Еўрапейскага саюза "SURE: Устойлівае развіццё энергетыкі ў гарадах рэгіёна Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства — на шляху да "Пакта мэраў" пройдзе ў Полацку 18-19 студзеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім гарвыканкаме.
Праект рэалізуецца ў рамках праграмы ЕС "CIUDAD: Супрацоўніцтва і дыялог у сферы гарадскога развіцця" і аб'ядноўвае шэсць партнёраў з пяці краін: Германіі, Іспаніі, Беларусі, Марока і Францыі.
Праект SURE разлічаны на 2,5 года, яго бюджэт складае каля 620 тыс. еўра. Вядучым партнёрам праекта выступае нямецкі горад Фрыдрыхсхафен — пабрацім Полацка. Новая ініцыятыва заклікана спрыяць устойліваму энергетычнаму развіццю двух гарадоў — Полацка і Сале (Марока) шляхам іх далучэння да Пакта мэраў. Гарады, якія ўступаюць у Пакт мэраў, бяруць на сябе абавязацельствы па рэалізацыі стратэгіі ЕС, вядомай як "20-20-20". Мэта гэтай стратэгіі — дасягнуць значных паляпшэнняў у сферы ўстойлівага энергетычнага развіцця да 2020 года: скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20%, павялічыць долю выкарыстання альтэрнатыўных