Новы праект «Невядомая Глыбоччына» здзівіць жыхароў і гасцей рэгіёна
Крэатыўны праект «Невядомая Глыбоччына» пра дзіўныя мясціны, патрыятызм і любоў да роднага краю рэалізуе Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Госці і жыхары рэгіёна змогуць не проста пачуць пра самыя незвычайныя славутасці, але і, не сыходзячы з месца, убачыць іх на свае вочы. У дапамогу – шлемы і акуляры віртуальнай рэальнасці.
Нагадаем, менавіта ў Глыбокім увасобілі ўнікальную для сельскіх раёнаў ініцыятыву – «Віртуальнае падарожжа па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёна». Цікавая задума стала быццём, дзякуючы праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Дырэктар музея Алена Мядзецкая звяртае ўвагу:
– Адзін з нашых залаў сёння ўяўляе сапраўдную віртуальную прастору. У нас 15 пар спецыяльных акуляраў, VR-шлемы, якія працуюць дыстанцыйна, без падключэння да камп'ютара. Дзякуючы гэтаму, віртуальныя экскурсіі даўно выйшлі за сцены музея. Праводзім іх ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах, распавядаем і на свае вочы паказваем землякам тое, чым адметны, чым можа ганарыцца раён.
Дарэчы, у 2020-м Глыбоцкі музей прызналі лепшым на Віцебшчыне. Зыграла ролю і аказанне платных паслуг насельніцтву, у тым ліку па арганізацыі віртуальных экскурсій. А сёлета нарадзілася яшчэ ідэя, працягвае суразмоўніца:
– Моладзь раёна звярнулася да нас з прапановай: паказаць Глыбоччыну з новага, невядомага боку. А каб было цікавей, зрабіць гэта вырашылі, зноў жа, з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Як толькі надвор'е дазволіць, возьмем у рукі камеру, фотаапарат і адправімся ў шлях – здымаць матэрыял для будучых завочных «падарожжаў».
Якія «родзінкі» трапяць у топ? Яркіх, асаблівых мясцін у рэгіёне нямала. Сярод іх, напрыклад, узрушаючая, створаная вадой і часам карставая пячора, а яшчэ возера Гінькава, якое называюць самым чыстым у Беларусі. Панарамныя кадры плануюць адзняць і ў вёсцы Задарожжа. Яе гісторыя прывядзе да «беларускіх ветразяў» пісьменніка Аляксандра Грына.