Новы рэзідэнт СЭЗ "Віцебск" пабудуе завод гарачага цынкавання

На X Міжнародным эканамічным форуме "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" адміністрацыяй СЭЗ "Віцебск" зарэгістраваны новы рэзідэнт - таварыства з абмежаванай адказнасцю "Арые Галваметал". "Кампанія будзе рэалізоўваць інвестыцыйны праект па будаўніцтве завода гарачага цынкавання (Віцебская вобласць, Полацкі раён, Фарынава) на базе прадпрыемства - рэзідэнта СТАА "Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый", - распавялі ў прэс-цэнтры.

Мэта праекта - стварэнне эфектыўнай вытворчасці па гарачым цынкаванні металаканструкцый для задавальнення патрэб энергетыкі, сувязі, транспартнай інфраструктуры, будаўніцтва, прамысловасці, гарадской і сельскай гаспадаркі. Ён прадугледжвае стварэнне новых вытворчых магутнасцей, рост аб'ёмаў вытворчасці экспартна арыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі, стварэнне новых працоўных месцаў.

"БЕЛТА"