Новы статус атрымаў Віцебскі філіял «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі»

Новый статус получил Витебский филиал «Высший государственный колледж связи»

У адпаведнасці з загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ВА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». У выніку новы статус атрымаў і філіял у нашай вобласці. Цяпер ён называецца Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.

Як паведамілі карэспандэнту «ВВ» ва ўстанове адукацыі, на сённяшні дзень тут навучаюцца звыш 1000 навучэнцаў (639 – на дзённай форме і 431 – на завочнай). Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі рыхтуе спецыялістаў на аснове базавай, сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай (па скарочанай праграме) адукацыі па такіх спецыяльнасцях, як «Сеткі тэлекамунікацый», «Паштовая сувязь», «Сістэмы радыёсувязі, радыёвяшчання і тэлебачання» і інш.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці».