Новы тэмпературны рэкорд зарэгістраваны ў Беларусі: мінус 35 градусаў было ў Езярышчы
20 лютага, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Скандынаўскія антыцыклоны, напоўненыя арктычным паветрам, захоўваюць у Беларусі анамальна халоднае надвор'е. У ноч з 19 на 20 лютага самая нізкая тэмпература за бягучую зіму (мінус 35 градусаў) была зарэгістравана на метэастанцыі Езярышча Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.
Аслабленне маразоў у Беларусі прагназуецца ў канцы лютага – у пачатку каляндарнага вясны. Сакавік пачнецца з адлігі, хоць у першай палове месяца па поўначы рэспублікі месцамі прагназуецца да мінус 15-20 градусаў. Тэмпература паветра ў першы вясновы месяц чакаецца ў межах сярэдняй кліматычнай нормы. Колькасць ападкаў таксама будзе ў межах нормы.-0-