Новы цэх па вытворчасці керамзітабетонных блокаў адкрыўся ў Новалукомлі

Новый цех по производству керамзитобетонных блоков открылся в Новолукомле

Гэта цудоўны падарунак літаральна ўсёй краіне падрыхтаваў калектыў ААТ «Завод керамзітавага жвіру г. Навалукомль» да свайго 35-гадовага юбілею. На ўрачыстасцях, якія прайшлі ў мінулую пятніцу, разам з узнагароджаннем лепшых работнікаў прадпрыемства адбылася прэзентацыя новага цэха па вытворчасці керамзітабетонных блокаў «ТермоКомфорт». Інвестыцыйны праект больш чым на 9 мільёнаў еўра быў паспяхова ажыццёўлены менш чым за год.

Аўтаматычная лінія нямецкай вытворчасці дазваляе прыкладна ў пяць разоў павялічыць выпуск запатрабаванай на рынку будiндустрыi прадукцыi. Бо яшчэ ў мінулым годзе спажыўцам, якія даўно пераканаліся ў якасці і надзейнасці будматэрыялаў з Навалукомля, даводзілася стаяць у чарзе некалькі месяцаў. Гэта нядзіўна: блокі «ТермоКомфорт» пры захаванні ўсіх характарыстык дазваляюць эканоміць да 20 працэнтаў матэрыялу. Гэта значыць, значна знізіць кошт жыллёвага будаўніцтва, пры гэтым узводзіць камфортныя, надзейныя і бяспечныя дамы. Аналагічных унікальнай прадукцыі няма ў Рэспубліцы Беларусь і краінах СНД.
Шчыра павіншаваў дырэктара прадпрыемства Міхаіла Лазарашвілі і ўвесь калектыў губернатар вобласці Аляксандр Косінец. У прывітальным адрасе, у прыватнасці, гаворыцца, што завод керамзітавага жвіру ў Навалукомлі з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Еўропе, а яго поспех забяспечвае паслядоўнае інавацыйнае і інвестыцыйнае развіццё. А старшыня Чашніцкага райвыканкама Уладзімір Булай, віншуючы калектыў, падкрэсліў:
– Завод керамзітавага жвіру з'яўляецца візітнай карткай і гордасцю Навалукомля і ўсяго рэгіёна!

Найлепшыя работнікі прадпрыемства ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аблвыканкама, Чашніцкага райвыканкама, Навалукомльскага гарвыканкама, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, дырэкцыі прадпрыемства. Павіншавалі навалукомцаў партнёры, калегі з навукова-даследчага інстытута, аналагічных прадпрыемстваў Падмаскоўя. Юбілей атрымаўся не толькі ўрачыстым, але і дзелавым: падчас прэзентацыі новага цэха і яго прадукцыі дырэктару завода Міхаілу Лазарашвілі давялося адказваць на многія пытанні гасцей. Увага спецыялістаў з Беларусі і Расіі красамоўна сведчыць пра сур'ёзную зацікаўленасць у вывучэнні вопыту навалукомцаў.

На здымку: 009 – найлепшым работнікам прадпрыемства граматы і падзякі ўручыў Уладзімір Булай; 018 – павіншаваць заводчан сабраліся шматлікія госці; 049 – прэзентацыю новага цэха і прадукцыі, якая выпускаецца тут, праводзіць дырэктар завода Міхаіл Лазарашвілі; 087 – інвестыцыйны праект па будаўніцтве гэтага цэха быў ажыццёўлены ў рэкордна кароткія тэрміны.

Алены ТЕЛЯТКО, «ВР».