Новы ўраджай агуркоў ААТ «Рудакова» паступіць у продаж у канцы студзеня
Каб зімой парадаваць спажыўцоў свежай вітаміннай прадукцыяй, агароднікі з Віцебскага раёна пачалі працаваць у снежні. Якраст перад навагоднімі святамі калектыў падраздзялення на чале з кіраўніком цяплічнай гаспадаркі Раісай Крупацінай завяршыў высадку расады ў закрыты грунт на плошчы 1, 58 га.
– У апошні час усё часцей у нас пытаюцца, калі з'явяцца ў продажы рудакоўскія агуркі, кажуць, надакучылі бяссмелыя прывазныя, хочацца айчынных, – прызнаецца Раіса Іванаўна.
Але давядзецца трохі пачакаць, бо каб атрымаць добры ўраджай, трэба выконваць тэхналогію росту саджанцаў.
– Адмыслоўцы ў нас дасведчаныя, сваю працу ведаюць добра і выдатна спраўляюцца, таму спадзяёмся, што ўраджайнасць будзе не ніжэйшая за леташнюю, за сезон мы атрымалі па 62 кг агародніны з 1 кв.м, – растлумачыла Раіса Крупаціна.
Наталля Камлёва. Фота Антона Сцепанішчава. «Віцебскія весці».