Выставе, прысвечанай «новым багам» сучаснай моладзі, адкрылася ў Віцебску.
4 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. "Новым багам" сучаснай моладзі прысвечана выстава польскай мастачкі Ганны Мыцы ў музеі Марка Шагала ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы культуры Людміла Хмяльніцкая.
У экспазіцыі прадстаўлена 10 буйнафарматных работ, уключаючы дзве інсталяцыі. У сваіх працах шляхам выкарыстання сакраментальных сімвалаў і вобразаў цяперашніх куміраў поп-культуры і кінематаграфіі польская мастачка паспрабавала звярнуць увагу на праблему страты моладдзю духоўнасці. "Іх багамі і іконамі сталі выдуманыя героі коміксаў, мультфільмаў, штучна створаныя вобразы вядомых спевакоў і акцёраў. Аднак яны нясуць у жыццё маладых людзей ілжывыя ідэалы, асобаснае разбурэнне і пустэчу", - лічыць мастачка.
Выстава з'яўляецца сумесным праектам музея Марка Шагала ў Віцебску, галерэі "Арсенал" (Беласток, Польшча) і Польскага інстытута ў Мінску.-0-