Новым абсталяваннем аснасцілі аддзяленне неанатальнай інтэнсіўнай тэрапіі Віцебскага абласнога радзільнага дома
Віцебскі абласны клінічны радзільны дом для аказання эфектыўнай усебаковай і своечасовай медыцынскай дапамогі нованароджаным аснасціў аддзяленне неанатальнай інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі для нованароджаных дзяцей сучасным, высокатэхнічным абсталяваннем. У аддзяленні маюцца апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх высокага класа, гемадынамічныя маніторы, якія дазваляюць аператыўна і дакладна атрымліваць інфармацыю аб змяненні стану нованароджаных. У аддзяленні для нованароджаных дзяцей праводзяцца даследаванні слыху метадам атычнай эмісіі пры дапамозе сучаснага дакладнага прыбора GSI-аўдыёскрынер.
На здымку: медсястра-анестэзіст Таццяна Норка і ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення неанатальнай інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі Людміла Папеленка.
На здымку: загадчыца аддзялення Інна Будрыцкая і медсястра-анестэзіст Наталля Стараценка.
Фота Аляксандра Хітрова, БелТА.