Новым пракурорам Віцебскай вобласці прызначаны Вадзім Сушчынскі
Вадзім Сушчынскі нарадзіўся ў Калінкавічах Гомельскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Казанскае вышэйшае ваеннае камандна-інжынернае вучылішча ракетных войскаў імя маршала артылерыі М.М. Чысцякова, у 1996 годзе — БДУ па спецыяльнасці «Правазнаўства». З жніўня 1986-га па май 1992-га праходзіў службу ў Узброеных Сілах СССР. Затым па лістапад 2003 года працаваў на розных пасадах у органах выканаўчай улады.
У органах пракуратуры праходзіць службу са снежня 2003-га. Працаваў старэйшым памочнікам Калінкавіцкага міжраённага пракурора, намеснікам пракурора Светлагорскага раёна, пракурорам Мазырскага раёна, першым намеснікам пракурора Гомельскай вобласці. Загадам Генеральнага пракурора ад 16.12.2016 № 647-к са згоды Прэзідэнта Вадзім Валянцінавіч прызначаны на пасаду пракурора Віцебскай вобласці.
— Пісьменны юрыст, дасведчаны кіраўнік і пракурор. Прайшоў знізу ўсе пасады, ведае жыццё, — так ахарактарызаваў новага кіраўніка праваахоўнага органа паўночнага рэгіёна Аляксандр Канюк, уручыўшы яму ва ўрачыстай абстаноўцы службовае пасведчанне.
Да віншаванняў далучыўся першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Грэбнеў, выказаўшы ўпэўненасць, што прызначэнне Вадзіма Валянцінавіча на пасаду пракурора вобласці будзе спрыяць павышэнню выніковасці дзейнасці па ўсіх напрамках нагляду для забеспячэння законнасці і правапарадку ў рэгіёне.
Вольга Булавка. Фота Дзмітрыя Осіпава. "Віцебскія весці".