Пра што пісалі салдаты з фронту сваім родным у Віцебск? Лісты ваенных гадоў са збораў музея

О чем писали солдаты с фронта своим родным в Витебск? Письма военных лет из фондов музея

Лісты ваенных гадоў сёння ўспрымаюцца як пасланні нашчадкам, сведчанні мужнасці нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, іх непахіснай упэўненасці ў перамозе.

У фондах абласнога краязнаўчага і музея Героя Савецкага Саюза М. Шмырова захоўваюцца лісты ўраджэнцаў і вызваліцеляў Віцебшчыны. Адны прынеслі самі ветэраны, іншыя – родныя. Іх зусім няшмат, некалькі дзясяткаў лісткоў. Сёння аўтараў няма ў жывых, хто загінуў на франтах вайны, хто не дажыў да цяперашняга юбілею Перамогі. Але назаўжды застануцца ў памяці іх словы з вогненных саракавых.

Гэтыя згорнутыя трыкутнікам асабістыя пасланні адпраўляў з фронту ў Віцебск жонцы Надзеі Самуйлавай капітан Анатоль Белановіч. Яны пажаніліся 8 мая 1941-га. Праз пару месяцаў муж пайшоў у дзеючую армію, а маладая жонка, будучы сакратаром Віцебскага падпольнага гаркама камсамола, членам бюро абкама і ЦК ЛКСМБ, вяла барацьбу з ворагам у акупаваным горадзе. Анатоль Белановіч вярнуўся з перамогай і потым яшчэ доўга жыў шчасліва са сваёй Надзеяй.

13 кастрычніка 1942 года

«

Дарагая Надзя! …Лішні раз дзякую цябе за газету. Усе землякі, якіх мне ўдалося знайсці, у нас яе перачыталі і просяць, калі цябе не абцяжарыць, дасылаць яшчэ... Налёты артылерыі і мінамётаў даволі частыя. Але ты не турбуйся, усё ў парадку дня. Нашы адказваюць тым жа. Такія перастрэлкі ідуць многія суткі…»

12

лістапада 1943 года

«

Знаходжуся ў Куйбышаве, з Бірскай школы ўзялі на партработу, працую парторгом дывізіёна… Колькі буду знаходзіцца тут, невядома. Ва ўсякім выпадку спадзяюся ў недалёкай будучыні быць зноў на фронце…»

23

сакавіка 1944 года

«

Фронт далёка, і даводзіцца ўспамінаць Ржэў, Матвееў Курган і інш. месцы… Успамінаць сапраўдных баявых таварышаў і дні. Няўжо не давядзецца мне зноў ну хай хоць кароткі час ды пабываць там, дзе цяпер хочацца быць? У мірны час у такой часці добра, а вось хочацца ваяваць так ваяваць…»

10

красавіка 1944 года

«

Надзюша! Віншую цябе з днём нараджэння!!! Мая дарагая, хутка 2 гады, як мы з табой развіталіся, хутка ляціць час, але мне гэты тэрмін здаецца вельмі доўгім. І хто яго ведае, хутка ці я ўбачу цябе? Але рана ці позна ўбачу! Жыву надзеяй! Моцна-моцна цалую. Толя».

8

мая 1944 года

«

Надзя!!! Дазволь павіншаваць цябе з нашай знамянальнай датай, днём, з якога мы з табой сталі сябрамі жыцця, у марах і жаданнях быць такімі доўгія-доўгія гады. І вось ужо 3 гады, за якія мы так мала бачылі адзін аднаго, за якія перажылі так шмат, і смерць нашай любімай і доўга-чаканай істоты, і самі бачылі гэту смерць шмат-шмат разоў перад сабой, а колькі цяжкасцей і пазбаўленняў. Мне многія цяжкія хвіліны зкрашвалі ўспаміны пра цябе…»

Бухарэст, 1 студзеня 1945 года

«

Яшчэ адзін Новы год нам з табой давялося сустрэць далёка адзін ад аднаго. Цалую цябе столькі разоў, колькі дзён у годзе…»

У музейнай папцы захоўваюцца два лісты ўдзельніка вызвалення Віцебска і Полацка Ігара Пацёміна. Маёр Пацёмін загінуў 4 ліпеня 1944 года.

13 чэрвеня 1944 года

«

Вітаю, дарагая мама!

Праца вельмі вялікая ў буйным маштабе, па пасадзе адпавядае маёй апошняй. Працы шмат, начэй не бачым, крыху адпачываем ранкам. Але гэта нічога – бо тут я атрымаю вельмі шмат, што мне спатрэбіцца ў далейшым. З радасцю даведаліся аб наступе Чырвонай Арміі на Карэльскім перашыйку. Здаровы. Цалую. Ігар

».

23

чэрвеня 1944 года 1.00

«

Вітаем, дарагія родныя! Учора споўнілася 3 гады вайне, азіраешся назад, і нават самому не верыцца, што можна было вынесці столькі выпрабаванняў! Учора мы адзначылі 3-ю гадавіну магутным голасам многіх соцень сталінскіх гарлапанаў. Поспех атрымаўся нават большы, чым мы чакалі. Праз некалькі гадзін памножым наш удар. Здаровы. Моцна цалую. Ігар».

Андрэй Парфір'еў з Чувашыі ўдзельнічаў у вызваленні Віцебска, Оршы. Ваяваў у дзеючай арміі з лютага 1942 года. Вярнуўся з вайны, як абяцаў, жывым і здаровым.

Жнівень 1942 года

«

Змагаемся пад лозунгам «Ні кроку назад!». Уся краіна спадзяецца на сваю родную Чырвоную Армію, і мы павінны гэта апраўдаць гонарам...»

Без даты

«

Добры дзень, мая дарагая Люба і нашы дзеці. Паведамляю, што ўчора, 5 жніўня, адправілі сваю роту на фронт. Праводзілі ад лагераў да горада Слабадской пад духавы аркестр. Музыка грала і на станцыі, так што байцы былі задаволены. У правадах удзельнічалі і камандаванне палка і батальёна. Акрамя таго, прымалі ўдзел і жыхары горада… Люба, ты ведаеш, што зараз на паўднёвым фронце адбываюцца вырашальныя баі з нямецка-фашысцкімі войскамі. Ад зыходу гэтых баёў на поўдні будзе залежаць лёс нашай Радзімы і нас. Не сумнявайцеся. Наша Чырвоная Армія здолее прыпыніць далейшае прасоўванне ворага на ўсход, а затым адкінуць яго на захад. Не трэба забываць, што наша краіна вядзе барацьбу з моцным і падступным ворагам. Вораг зараз напружвае ўсе сілы, і хочацца яму дамагчыся поспеху. Мы адправілі на фронт такое папаўненне, якое будзе біцца да апошняга…» Пісьмо абрываецца.

5 ліпеня 1944 года.

«…26

чэрвеня пры ўступленні ў Віцебск з наступаючымі часткамі Чырвонай Арміі нас заснялі на кінаплёнку, калі вам удасца паглядзець кіначасопіс, звярніце ўвагу на гэта… Пару слоў пра сябе: я зараз вельмі перагружаны працай. Жыву па-старому. Застаюся жывы і здаровы, чаго і вам жадаю. З пламенным прывітаннем Андрэй Парфір'еў».

Таццяна Пастарнак, "Віцебскія весці"