Аб датэрміновай выплаце пенсій у жніўні

У мэтах стварэння пенсіянерам зручных умоў атрымання пенсій (мінімізацыя паездак, скарачэнне сацыяльных кантактаў) выплата пенсій у жніўні будзе ажыццёўлена загадзя.

Згодна з заканадаўствам пенсіі выплачваюцца ў перыяд з 5 па 25 чысло на падставе графікаў выплат праз банкі, паштовыя аддзяленні, прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.

У жніўні пенсіі, якія згодна з графікам выплат прыпадаюць на 10 чысло і пазней, будуць даступныя да выплаты: 

• на пошце і праз доставочныя прадпрыемствы - з 3 жніўня,

• праз банкі – з 5 жніўня.

Права выбраць датэрміновае атрыманне пенсіі застаецца за пенсіянерам. Калі не будзе жадання атрымаць пенсію загадзя, то гэта можна будзе зрабіць у звыклы тэрмін.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.