Пра Канстытуцыю, вакцынацыю і развіццё абласнога цэнтра. Аляксандр Субоцін пагутарыў з калектывам "Віцебскхлебпрама"
Падчас сустрэчы старшыні абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Субоціна з працоўным калектывам ААТ «Віцебскхлебпрам» паміж імі адбылася жывая зацікаўленая размова. Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне маючага адбыцца рэспубліканскага рэферэндуму.
Аб асноўных зменах у праект дапаўненняў і змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у даступнай форме расказала і абгрунтавала іх старшы выкладчык ВДУ імя П. М. Машэрава Маргарыта Козак. Яна падкрэсліла, што асновы, традыцыі і каштоўнасці, закладзеныя яшчэ ў Канстытуцыі 1994 года, у праекце новай рэдакцыі захаваны. Разам з тым, тады многія палажэнні былі актуальныя, а у цяперашні час прыйшоў час іх карэкціроўкі. Да прыкладу, Беларусь застаецца прэзідэнцкай рэспублікай, захоўваюцца тыя ж галіны ўлады. Але геапалітычныя рэаліі і многія іншыя аспекты ўплываюць на тое, каб канстытуцыйна замацоўваць, здавалася б, і без таго зразумелыя палажэнні. Напрыклад, аб шлюбе як саюзе мужчыны і жанчыны, захаванні гістарычнай праўды і памяці, недапушчальнасці ваеннай агрэсіі замест нейтралітэту, абароне персанальных даных, ролі Усебеларускага народнага сходу як органа, праз прызму ацэнак якога будуць прымацца найважнейшыя для краіны рашэнні.
У рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Яўгеній Сямёнычаў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая.
Аўдыторыя скарысталася магчымасцю задаць пытанні ў першую чаргу кіраўніку вобласці. Так, датычна найбольш значных змен у Канстытуцыі, якія непасрэдна закрануць Віцебшчыну, суразмоўцы сышліся ў меркаванні, што наша вобласць неаддзельная ад усёй краіны. Кожны артыкул і слова ў Асноўным Законе ўзважаны і важкія. На думку старшыні аблвыканкама, новая рэдакцыя Канстытуцыі будзе спрыяць развіццю дзяржавы і грамадства.
Аляксандр Субоцін падзяліў занепакоенасць удзельнікаў сустрэчы санкцыйнымі дзеяннямі калектыўнага захаду. Ён падкрэсліў, што яны накіраваны на пагаршэнне ўмоў жыцця радавых грамадзян, раскол грамадства, таму ў складаныя перыяды, як ніколі, важназахаваць яго цэласнасць.
На пытанне, ці прывіваўся ён ад каронавіруса, кіраўнік вобласці прызнаўся, што аднойчы перахварэў, вакцынаваны і рэвакцынаваны кітайскай вакцынай, а таксама традыцыйна зрабіў прышчэпку ад грыпу. Заклікаў усіх рушыць услед яго прыкладу.
Найбольшую цікавасць выклікала інфармацыя з вуснаў Аляксандра Субоціна адносна планаў па развіцці інфраструктуры Віцебска:

– У мікрараёне Білева хочацца пабудаваць школу-дзіцячы сад. Пытанне з фінансаваннем вырашаецца, насустрач пайшла рэспубліка, падставіла плячо. Там жа плануецца ўзвесці вялікі крыты цёплы шматфункцыянальны спартыўны комплекс з 50-метровым басейнам. Будзем асвяжаць канцэртную залу «Віцебск». Хочацца, каб з'явілася шмат прыгожых утульных куткоў, каб горад квітнеў, пачынаючы з таго, каб «сіні дом» стаў сапраўды сінім. Трэба падтрымаць ідэю старшыні гарвыканкама і давесці да канца пачатую набярэжную Дзвіны. Хацелася б завяршыць даўгабуды, уключаючы тыя, што на скрыжаванні вуліц Чкалава і Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ёсць таксама ідэя рэалізаваць у Віцебску пілотны праект па электратранспарце – гэта экалагічна, гэта перадавыя ідэі і тэхналогіі.
Па завяршэнні сустрэчы з калектывам генеральны дырэктар прадпрыемства Міхаіл Рог азнаёміў гасцей з вытворчасцю і запрасіў на выставу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.