Аб пераносе працоўных дзён у снежні 2012 года і ў 2013 годзе
У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у снежні 2012 года і ў 2013 годзе. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 2 лістапада 2012 года №1000.
Так, працоўны дзень з панядзелка, 24 снежня 2012 года, пераносіцца на суботу, 22 снежня бягучага года, з панядзелка, 31 снежня, на суботу, 29 снежня гэтага года.
У 2013 годзе працоўны дзень пераносіцца з серады, 2 студзеня, на суботу, 5 студзеня, з пятніцы, 10 мая, на суботу, 18 мая.