Пра планаванае укрупненне сельсаветаў спытаюць жыхароў Віцебскай вобласці

О планируемом укрупнении сельских Советов спросят жителей Витебской области

У многіх раёнах вобласці цяпер праводзіцца вывучэнне грамадскай думкі наконт планаванага укрупнення сельскіх Саветаў. Як паведамілі ва ўпраўленні арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама, гаворка ідзе амаль пра 20 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія мяркуецца аб'яднаць з суседнімі. Напрыклад, у Міёрскім раёне ёсць планы укрупніць Туркоўскі сельсавет шляхам далучэння да яго Мікалаеўскага. Меркаванні жыхароў наконт гэтага прымаюцца ў пісьмовай форме ў сельвыканкамах і па электроннай пошце на сайце райвыканкама да 10 верасня. На Ушаччыне маюць намер скараціць адну з цяпер існуючых сямі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Да 25 жніўня ў Дубровенскім раёне прымалі прапановы вяскоўцаў наконт аб'яднання Кляноўскага і Зарубскага сельсаветаў з цэнтрам у Зарубах. У Гарадоцкім раёне думаюць далучыць Гуркінскі сельсавет да Бычыхінскага.

Як тлумачыцца, перадумовы для чарговага рэфармавання адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу (а папярэдняе праводзілася на Віцебшчыне ў 2004 годзе і ўключала скарачэнне 55 сельсаветаў), склаліся на працягу апошніх гадоў у сувязі з удасканаленнем кіравання рознымі сферамі жыццезабеспячэння насельніцтва. Прадметанае аб'яднанне з канцэнтрацыяй матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў дазволіць больш аператыўна, мэтанакіравана і комплексна вырашаць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый. Пры фарміраванні гэтых прапаноў улічваўся прагноз змены колькасці насельніцтва, фарміравання сістэмы сацыяльнага абслугоўвання.

Але перш чым прымаць рашэнне, улада хоча ведаць меркаванне людзей.

Вера МУРАШКІНА, "Віцьбічы"