Пра палітыку, навуку, гісторыю і нават космас: Лук'янаў і Азаронак прынялі ўдзел у «Заліковай размове» ў ВДМУ

О политике, науке, истории и даже космосе: Лукьянов и Азаренок приняли участие в «Зачетном разговоре» в ВГМУ
У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Заліковая размова» прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам першага сакратара ЦК БРСМ Аляксандра Лук'янава, першага сакратара абласнога камітэта БРСМ Уладзіміра Бабіча, а таксама вядомага тэлевядучага, журналіста і прапагандыста Рыгора Азарёнка. Пасля экскурсіі па ўстанове адукацыі лідары меркаванняў размаўлялі са студэнтамі пра палітыку, навуку, гісторыю і нават пра палёты ў космас.

– Сустракаючыся з хлопцамі ў дадзеным фармаце, мы хочам нагадаць, што прадстаўнікі ўлады і кіраўнікі грамадскіх арганізацый неабыякавыя да сваёй аўдыторыі, жывуць яе інтарэсамі і заўсёды знаходзяцца побач, – адзначыў Аляксандр Лук'янаў. – Мы гатовыя абмеркаваць са студэнтамі любыя пытанні, якія іх хвалююць.

Асабліва натхніла прысутных выступленне Рыгора Азарёнка, які ўцягнуў слухачоў у дыялог і гаварыў з імі простымі словамі пра складаныя рэчы. Тэлевядучы і журналіст заклікаў моладзь успрымаць любую інфармацыю праз прызму розуму, каб не стаць ахвярамі інфармацыйнай вайны.

– Ота фон Бісмарк казаў, што спачатку страляюць газеты, а потым – гарматы. З-за няправільна пададзенай і зразуметай інфармацыі руйнуюцца адносіны паміж людзьмі і нават разгараюцца войны, – адзначыў Рыгор Азарёнок. – Прыкрываючыся добразычлівасцю, несумленныя людзі навязваюць грамадству фальшывыя каштоўнасці. І толькі ў здаровым розуме можна адрозніць праўду ад прыгожай ілюзіі.

Таксама бурнымі апладисментамі прысутныя віталі студэнтку ВДМУ Лізавету Іванову, пераможцу рэспубліканскага праекта «Сто ідэй для Беларусі» і лаўрэата праекта «Сто ідэй для СНД». Даследаванні дзяўчыны звязаны з нейрапраграмаваннем. Малады вучоны распрацоўвае спецыяльныя акуляры і пальчаткі, якія дазваляюць сляпым і слабавідушчым людзям лепш успрымаць навакольны свет і сацыялізавацца. Рашэннем абласнога камітэта БРСМ Лізавета Іванова вылучана ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"