Аб спажывецкім рынку
Становішча на спажывецкім рынку вобласці захоўваецца стабільным. Нягледзячы на узрослы попыт на асобныя харчовыя тавары, такія як цукар, крупы, алей, макаронныя вырабы, соль, у рэалізацыі яны маюцца бесперабойна.
Гэта забяспечваецца як за кошт паставак перапрацоўваючымі прадпрыемствамі рэспублікі харчовых тавараў у адпаведнасці з заяўкамі гандлёвых арганізацый, так і за кошт стварэння аптовымі базамі і гандлёвымі сеткамі страхавых запасаў названых тавараў. Цукар, крупы, алей, соль і некаторыя іншыя харчовыя тавары з працяглымі тэрмінамі захоўвання маюцца ў рэштках больш чым на месяц рэалізацыі.
Мясныя і малочныя прадукты, хлебабулачныя вырабы, якія выпрацоўваюцца прадпрыемствамі вобласці, штодня пастаўляюцца непасрэдна ў крамы па заяўках у адпаведнасці з патрэбай.
У мэтах захавання стабільнага становішча на спажывецкім рынку вобласці, недапушчэння росту цэн распараджэннем аблвыканкама ад 19 мая 2011 г. № 359р зацверджана Сістэма мер па стабілізацыі становішча на спажывецкім рынку. Дадзенай Сістэмай мер гандлёвым прадпрыемствам рэкамендавана захаваць складзены ўзровень гандлёвых надбавак на асноўныя харчовыя тавары, а на макаронныя вырабы, крупы, мясныя паўфабрыкаты, агародніну, садавіну гандлёвыя надбаўкі зніжаны на 2-5 працэнтных пункта. Пералік тавараў, на якія рэкамендавана знізіць гандлёвыя надбаўкі, уключае 23 пазіцыі. Пры гэтым на чай, каву і іншыя харчовыя тавары, не ўключаныя ў пералік, узровень гандлёвых надбавак не павінен перавышаць 30%.
Гандлёвыя прадпрыемствы з разуменнем аднесліся да дадзеных мер. Надбаўкі на прадукты харчавання прымяняюцца ў адпаведнасці з распараджэннем аблвыканкама, а на асобныя групы зніжаны яшчэ ў большых памерах, прымяняецца гнуткая сістэма скідак.
Напрыклад, ва ўсіх крамах ААТ ”Веста“ на імпартныя агародніну і садавіну прымяняецца гандлёвая надбаўка ў памеры 5%, на каву, чай, крупы – зніжана на 5 працэнтных пункта ў параўнанні з рэкамендаванай. ААТ ”Ніка“ на 5 працэнтных пункта знізіла гандлёвыя надбаўкі на каўбасныя вырабы і малочныя прадукты, у краме № 41 ААТ ”Віцебскія прадукты“ па праспекце Перамогі на сацыяльна значнымыя харчовыя тавары гандлёвая надбаўка складае 5 %, на алей – 8 %, на астатнія тавары – 10 %.
А.С.Мацкевіч