Аб правядзенні «прамых тэлефонных ліній» Полацкага пагранічнага атрада

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага памежнага атрада Дзяніс Глебко, з мэтамі тлумачэння пытанняў адносна дзейнасці Полацкага памежнага атрада (вайсковая часць 2034) камандаваннем памежнага атрада штомесяц па суботах з 9.00 да 12.00 праводзяцца «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам начальніка Полацкага памежнага атрада палкоўнікам Герасімавым Яўгенам Сяргеевічам (па напрамку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння) – 1 жніўня;

начальнікам Полацкага памежнага атрада палкоўнікам Харчанка Паўлам Мікалаевічам - 8 жніўня;

ВРІО намесніка начальніка Полацкага памежнага атрада падпалкоўнікам Антонюком Сяргеем Аляксандравічам (па напрамку ідэалагічнай работы і падрыхтоўкі асабовага складу) – 15 жніўня;

першым намеснікам начальніка Полацкага памежнага атрада палкоўнікам Новікавым Андрэем Аляксандравічам – 22 жніўня;

намеснікам начальніка Полацкага памежнага атрада палкоўнікам Харланчуком Міхаілам Уладзіміравічам (па напрамку аператыўнай дзейнасці) – 29 жніўня.

Вашы пытанні Вы можаце задаць па тэлефоне 8(0214) 432087.

«Гарачыя лініі» праводзяцца кругласутачна начальнікамі змен аператыўна-сітуацыйнага пункта кіравання  Полацкага памежнага атрада па тэлефоне 8(0214)43-40-75.