Аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці
У арганізацыях Віцебскай вобласці за I паўгоддзе 2020 года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 8 чалавек (за I квартал 2019 года – 9) і цяжкія вытворчыя траўмы атрымала 44 чалавекі (34).
За I паўгоддзе 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года адзначаецца істотнае павелічэнне колькасці цяжкіх вытворчых траўм, атрыманых у выніку ДТЗ, з 3 да 11 чалавек (больш чым у 3,5 раза), што ад агульнай колькасці цяжка траўміраваных склала 25%.
Варта таксама адзначыць, што за I паўгоддзе 2020 года акрамя ўказаных 8 смяротных няшчасных выпадкаў, якія знаходзяцца на ўліку, - 32 чалавекі памерла на вытворчасці ў выніку наяўнасці ў работніка захворвання.
Даведка: (I паўгоддзе 2019 года - 23, 2019 – 52, 2018 год – 57, 2017 год – 43, 2016 год – 41, 2015 - 32).
За ўказаны справаздачны перыяд рост вытворчага траўматызму са смяротным зыходам адзначаны ў арганізацыях г. Віцебска – 3 (I паўгоддзе 2019 - 1), у тым ліку ў арганізацыях Адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска – 2 (I паўгоддзе 2019 - 0), у арганізацыях Ушацкага, Чашніцкага – 1 (I паўгоддзе 2019 - 0), у арганізацыях Полацкага раёна – 2 (I паўгоддзе 2019 - 1).
Рост няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм у бягучым перыядзе 2020 года ў параўнанні з I паўгоддзем 2019 года адзначаны ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі: Віцебскага, Аршанскага раёна – 4 (I паўгоддзе 2019 года – 1), Ушацкага раёна – 3 (0), Чашніцкага раёна – 3 (1), Талачынскага – 3 (2); Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага раёнаў – 2 (0), Браслаўскага, Мёрскага, Сенненскага – 1 (0), акрамя таго ў арганізацыях размешчаных на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна – 6 (4).
За ўказаны справаздачны перыяд не зарэгістравана выпадкаў вытворчага траўматызму як са смяротным зыходам, так і якія пацягнулі цяжкія вытворчыя траўмы ў арганізацыях 7 раёнаў вобласці (Глыбокскага, Докшыцкага, Дубровенскага, Лепельскага, Лёзненскага, Росанскага, Шаркаўшчынскага).
За I паўгоддзе 2020 года ў
у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года адзначаецца зніжэнне смяротных няшчасных выпадкаў у арганізацыях камунальнай формы ўласнасці з 4 да 3 выпадкаў, пры гэтым рост смяротнага траўматызму адзначаецца ў арганізацыях транспарту і камунікацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі -1 (I паўгоддзе 2019 года – 0). У арганізацыях названых галін выпадкі адбыліся ў выніку ДТЗ.За студзень-чэрвень 2020 года адзначаецца рост у 2 разы колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях камунальнай формы ўласнасці з 14 да 29 выпадкаў, у тым ліку ў арганізацыях сельскай гаспадаркі з 8 да 17, у арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі з 1 да 4, гандлю з 0 да 2, транспарту і камунікацый з 1 да 2, у арганізацыях іншых відаў дзейнасці з 0 да 1.
Варта адзначыць, што за дадзены справаздачны перыяд 2020 года зарэгістравана 7 няшчасных выпадкаў з работнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення: 2 няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам і 5 выпадкаў з работнікамі, якія атрымалі траўмы, што пацягнулі цяжкі зыход (аналагічны перыяд 2019 года – 2: 1 – няшчасны выпадак са смяротным зыходам і 1 - які пацягнуў цяжкія траўмы):
Даведка: 04.04.2020 3 работніка Філіяла "Зара" Закрытага акцыянернага таварыства "Віцебскаграпрадукт", Чашніцкі раёнатрымалі атручэнне ў выніку распіцця ў бытавым памяшканні сродкі для дэзінфекцыі рук «Максідэз», з прычыны чаго адзін работнік слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання памёр (1,2‰), два работніка - дэзінфектар і падручны рабочы атрымалі цяжкія траўмы, у якіх таксама выяўлены алкаголь0,83‰ і 0,23‰адпаведна.
Па выніках завершаных расследаванняў, якія адбыліся ў I паўгоддзі 2020 года, устаноўлены наступныя характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў, колькасць якіх павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года:
- невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы - 17,5% (аналагічны перыяд 2019 года – 15%);
- парушэнне пацярпелым працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы – 19,3% (17,5%);
- допуск пацярпелага да працы без навучання і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы – 8,8% (5%);
- допуск пацярпелага да працы без правядзення стажыроўкі па пытаннях аховы працы і (або) інструктажу па ахове працы – 8,8% (2,5%);
У ходзе наглядных мерапрыемстваў выяўлена і прадпісана (рэкамендавана) да ўстаранення 2930 парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы.
У арганізацыях па выніках наглядных мерапрыемстваў па ўказанні дзяржаўных інспектараў працы адхілена ад працы 42 работніка, якія не прайшлі інструктаж, праверку ведаў па ахове працы, прыпынена праца 59 адзінак станкоў, машын і іншага абсталявання.
Віцебскае абласное ўпраўленне
Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь