Аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці ў I квартале 2023 года

Інфармацыя аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці і аналіз прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці па выніках работы за I квартал 2023 года

Па аператыўных даных Віцебскага абласнога упраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы (Далей - упраўленне), у арганізацыях Віцебскай вобласці за I квартал 2023 года агульная колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці склала 49 выпадкаў, як і за аналагічны перыяд 2022 года. У тым ліку за дадзены справаздачны перыяд у выніку адбыўшыхся няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў арганізацыях Віцебскай вобласці загінуў 1 работник (за аналагічны перыяд 2022 года - 4), што сведчыць аб зніжэнні на 3 выпадкі.

Варта адзначыць, што за I квартал 2023 года акрамя названага 1-га смяротнага няшчаснага выпадку, які знаходзіцца на ўліку - 23 чалавекі памерла на вытворчасці ў выніку наяўнасці ў работніка захворвання і па выніках расследавання дадзеныя выпадкі кваліфікаваны як не вытворчыя (I квартал 2022 – 17, I квартал 2021 – 10, 2022 – 63; 2021 – 63,2020 – 61, 2019 – 52, 2018 год – 57).

Рост вытворчага траўматызму са смяротным зыходам адзначаны ў арганізацыях Віцебскага раёна - 1 (I квартал 2022 - 0). Смяротны няшчасны выпадак зарэгістраваны ў арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці - у выніку ДТЗ (праводзіцца расследаванне, прычыны ўстанаўліваюцца). За аналагічны перыяд 2022 года ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці таксама быў зарэгістраваны адзін няшчасны выпадак са смяротным зыходам.

Рост вытворчага траўматызму выпадкаў, якія не адносяцца да цяжкіх, за 1 квартал 2023 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года адзначаецца ў арганізацыях наступных раёнаў (тэрытарыяльных адзінак): Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна – 7 выпадкаў (1 квартал 2022 - 1); Віцебскага раёна – 5 выпадкаў (2); Лёзненскага, г.Наваполацка – 2 выпадкі (1); Глыбоцкага раёна – 3 выпадкі (2); Докшыцкага, Талачынскага, Шумілінскага раёнаў – 1 (0).

Па выніках завершаных расследаванняў устаноўлены характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся

за I квартал 2023 года (у працэнтных суадносінах ад агульнай колькасці прычын):

  • невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы – 15,4%;
  • парушэнне пацярпелым працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы – 7,7%;
  • парушэнне патрабаванняў бяспекі працы іншымі работнікамі – 7,7%;
  • парушэнне патрабаванняў праектнай дакументацыі – 15,4 %;
  • парушэнне правілаў дарожнага руху іншай асобай – 7,7%;
  • асабістая неасцярожнасць – 66,7%.

За студзень-сакавік 2023 года дзяржаўнымі інспектарамі працы з агульнай колькасці праведзеных 107 наглядных мерапрыемстваў праведзена: 93 маніторынгі, 14 выбарачных. У ходзе гэтых мерапрыемстваў выяўлена і прадпісана (рэкамендавана) да ўстаранення 2344 парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

У арганізацыях па выніках наглядных мерапрыемстваў па ўказанні дзяржаўных інспектараў працы адхілена ад працы 102 работніка, якія не прайшлі інструктаж, праверку ведаў па ахове працы, не выкарыстоўваюць неабходныя сродкі індывідуальнай абароны, што забяспечваюць бяспеку працы, не прайшлі медыцынскі агляд у выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам.

На падставе матэрыялаў дзяржінспектараў працы прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 9 упаўнаважаных службовых асоб наймальніка, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы. У ходзе ажыццяўлення названых прафілактычных мерапрыемстваў дзяржінспектары працы прыпынілі працу 87 адзінак станкоў, машын і іншага абсталявання і 2 цэха.

Усяго за студзень-сакавік 2023 года мабільнымі групамі з удзелам дзяржінспектараў працы праведзена 462 абследаванні арганізацый АПК, у тым ліку арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці, будаўнічых арганізацый, у ходзе якіх выяўлена 5801 парушэнне патрабаванняў бяспекі.

У 1 квартале 2023 года ў рамках работы мабільных груп праводзіўся Месячнік па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд. У ходзе месячніка дзяржінспектары працы ўпраўлення абследавалі 347

аб'ектаў у 217 арганізацыях вобласці, выяўлена 2037 парушэнняў заканадаўства па ахове працы.

Найбольш было выяўлена парушэнняў, якія тычацца неадпаведнасці эксплуатаваных машын і тэхнікі патрабаванням бяспекі.

Па выніках работы за I квартал 2023 года інфармацыйныя лісты з аналізам вытворчага траўматызму з прапановамі накіраваны ў гаррайвыканкамы для прыняцця мер рэагавання.

Першы намеснік начальніка упраўлення С.В. Ануфрыеў