ААТ «БелВітуніфарм» атрымала права маркіраваць выпускаемую прадукцыю ярлыком халяль

На сённяшні дзень БелВітуніфарм – адзіны ў нашай краіне прадстаўнік ветэрынарнай прамысловасці, які атрымаў сертыфікат вытворчасці тавараў, работ і паслуг на адпаведнасць патрабаванням сістэмы сертыфікацыі «Халяль».

Гэта чарговае пацвярджэнне высокай якасці ветэрынарных прэпаратаў, узроўню вытворчасці і прафесіяналізму супрацоўнікаў віцебскага прадпрыемства.

Прадпрыемства дынамічна развіваецца і вядзе пастаянную працу па пашырэнні асартыменту з улікам запытаў рынку і ганарыцца ўласнымі інавацыйнымі распрацоўкамі: вакцынамі «БольшеВАК», «Ротакор-К», «Энтеровак – 5» і іншымі.