ААТ «Гомельтранснафта Дружба» перадало полацкаму манастыру ўнікальны аб'ект

Полацк па праву лічаць калыскай беларускай дзяржаўнасці, культуры, асветы. І немалая роля ў гэтым належыць Спаса-Еўфрасіннеўскаму манастыру, куды сёння едуць тысячы людзей з усяго свету. Тут яны шукаюць міру і дабра, моляцца за родных і блізкіх, вучацца быць міласэрнымі.

Далейшаму развіццю жамчужыны праваслаўя паслужыць і новы падарунак — былая база адпачынку, якая належала яшчэ нядаўна прамыслоўцам. Яе ўрачыстая перадача Беларускай праваслаўнай царкве прайшла ў нядзелю ў Полацку з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай.


Спецыяльны сертыфікат матухне Еўдакіі, настаяцельніцы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, уручыў генеральны дырэктар ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Алег Барысенка. Разам з сертыфікатам ва ўласнасць манастыра перайшлі 17 будынкаў і збудаванняў, а таксама больш за тры гектары зямлі і лясопарк. 

Выступаючы перад гасцямі і прыхаджанамі, Наталля Качанава падкрэсліла:


— Жаночы манастыр у Полацку — найбуйнейшы ў краіне, цяпер ён з'яўляецца абіцелюью больш чым для 100 сясцёр-манахінь. Існаваць выключна ў гарадскіх умовах такім манастырам складана. Так што прапанова нафтапрамысловага прадпрыемства перадаць базу адпачынку праваслаўнай царквы аказалася вельмі актуальнай. Сёння паміж дзяржаўнымі ўстановамі і царквой выбудавана дакладная сістэма супрацоўніцтва. Асабліва ў плане маральна-духоўнага выхавання. Полацкі манастыр з'яўляецца культурна-асветніцкім цэнтрам, куды прыходзіць моладзь, дзеці.
А значыць, разам мы можам зрабіць шмате для таго, каб
каб пазбегнуць памылак выхавання, каб вярнуць заблудлыя душы ў рэальнасць, захаваць мір і стабільнасць у нашай выдатнай краіне.

Жывы водгук у людзей, у тым ліку ў прысутнічаўшых на цырымоніі гомельскіх і наваполацкіх работнікаў ААТ «Гомельтранснафта Дружба», выклікалі заключныя словы Наталлі Іванаўны:


— Гісторыя — нашы карані. Нядаўна мы адзначылі трагічную для ўсіх беларусаў дату — гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Зноў прагарталі старонкі ваеннай летапісу, ускалыхнулі ў душы набалелыя ўспаміны.
І яшчэ больш відавочным стала галоўнае: ведаючы, колькі жыццяў забрала Другая сусветная і колькі гора яна прынесла нашаму народу, мы проста не маем права дапусціць нават найменшую верагоднасць таго, каб нашы дзеці і ўнукі калі-небудзь перажылі падобнае. Мы ў адказе за іх і за будучыню краіны ў цэлым. 

Дарэчы, база адпачынку, якую ўжо пачынаюць асвойваць манашкі, знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Наваполацка. У яе вельмі ўдалае для рэабілітацыі, душэўнага адпачынку і пошуку супакаення размяшчэнне. Вакол хваёвы лес, у непасрэднай блізкасці — найпрыгажэйшае возера. Нярэдка,што манастыр збіраецца арганізаваць тут скит, у якім будуць жыць, працаваць і маліцца манашкі, стомленыя ад мірской мітусні. Няма сумневаў, што дзякуючы іх працавітым рукам гэта унікальнае месца стане яшчэ прыгажэй.