ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей» Віцебска прыме ўдзел у Міжнародным ваенна-марскім салоне ў Санкт-Пецярбургу

ОАО «Конструкторское бюро «Дисплей» Витебска примет участие в Международном военно-морском салоне в Санкт-Петербурге

З 1 па 5 ліпеня ў выставачным комплексе «Ленэкспа» размесціцца экспазіцыя прадукцыі ваеннага прызначэння вядучых расійскіх і замежных кампаній. Дарэчы, запрашэнні накіраваны афіцыйным дэлегацыям з 62 краін. Ужо атрымана больш за 350 заявак на ўдзел у МВМС-2015.

З 1 па 5 ліпеня ў выставачным комплексе «Ленэкспа» размесціцца экспазіцыя прадукцыі ваеннага прызначэння вядучых расійскіх і замежных кампаній. Дарэчы, запрашэнні накіраваны афіцыйным дэлегацыям з 62 краін. Ужо атрымана больш за 350 заявак на ўдзел у МВМС-2015.

Падчас правядзення форуму адбудзецца дэманстрацыя ўзбраення і ваенна-марской тэхнікі: ля прычалаў Марскога вакзала і ў акваторыі будуць прадстаўлены звыш 30 караблёў, катэраў і суднаў са складу ВМФ, памежнай службы ФСБ Расіі і кампаній-удзельніц салона. Таксама запланаваны кангрэсна-дзелавыя мерапрыемствы, наведванні прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу і VIP-перамовы.

Прыемна адзначыць, што ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей» з'яўляецца пастаянным удзельнікам такога маштабнага форуму. Сёлета віцебскі вытворца прэзентуе некалькі навінак, сярод якіх відэаманітор ВМ-26.2 ЖК з павышанай стойкасцю да механічных уздзеянняў у 500g, дыстанцыйна кіраваныя комплексы для марскіх умоў эксплуатацыі і іншая інавацыйная прадукцыя.

Акрамя таго, ў рамках дзелавой праграмы салона прадстаўнікі ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей» правядуць семінар на тэму «Распрацоўка і прымяненне дыстанцыйна кіраваных комплексаў для марскіх умоў, ЭВМ спецыяльнага прызначэння і сучасных сродкаў адлюстравання інфармацыі».

Алена Пятрова, "Віцебскія весці"