ААТ "Аршааграпрамаш" паставіць у Венесуэлу сельгастэхніку больш чым на Br1 млрд.
25 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Аршааграпраммаш" паставіць у 2010 годзе ў Венесуэлу сельскагаспадарчую тэхніку больш чым на Br1 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара прадпрыемства Мікалай Купава.
Прадпрыемства заключыла кантракт на пастаўку ў Венесуэлу 39 адзінак машын розных мадыфікацый для ўнясення угнаенняў. Іх адгрузку плануецца ажыццявіць у сакавіку-красавіку. У цяперашні час ААТ "Аршааграпраммаш" вядзе перамовы з венесуэльскімі партнёрамі па пастаўках іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. "Няма сумненняў, што супрацоўніцтва будзе працягнута і пашырана, бо ў гэтым зацікаўлены абодва бакі", - выказаў упэўненасць суразмоўца.
"Аршааграпраммаш" у гэтым годзе плануе выйсці на рынкі Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана і Казахстана. Як адзначыў Мікалай Купава, ужо вядуцца перамовы з патэнцыйнымі партнёрамі.
За 2009 год прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br7,5 млрд., што на 27,1% больш у параўнанні з 2008 годам. Удзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме рэалізацыі склала 5,5%. Акрамя Венесуэлы, куды ўпершыню былі адгружаны 136 навесных плугоў, пастаўкі ажыццяўляліся ў Расію. Прадукцыйнасць працы па выніках мінулага года вырасла на 24,4%.
ААТ "Аршааграпраммаш" спецыялізуецца на вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў - 248 чалавек.-0-